Мясцовыя выбары ў Беларусі пройдуць  18 лютага

Мясцовыя выбары ў Беларусі пройдуць  18 лютага. Па 17 лютага ўключна арганізавана датэрміновае галасаванне. Прагаласаваць датэрмінова можна з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. На 5 870 участках устаноўлена 23,2 тысячы выбарчых урнаў, у тым ліку амаль 2 тысячы выкарыстоўваюцца на датэрміновым галасаванні.
Па даных ЦВК, кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістраваны больш за 22,2 тысячы чалавек. Увогуле паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана крыху больш за 18 тысяч мандатаў.
У спісы для галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дваццаць восьмага склікання ўключана больш за 6,9 мільёна выбаршчыкаў.
Кампанія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў у Беларусі праходзіць спакойна і арганізавана, адзначыла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Яна выказала меркаванне, што чакаецца даволі высокая датэрміновая яўка выбаршчыкаў.
Кіраўнік ЦВК расказала, што на выбарах акрэдытавана больш за 28 тысяч нацыянальных наглядальнікаў. Найбольш сваіх прадстаўнікоў для маніторынгу выбарчай кампаніі акрэдытавалі БРСМ – амаль 6,8 тысячы, РГА «Белая Русь» – 5,1 тысячы, ФПБ – каля 4 тысяч.
Акрамя таго, ЦВК акрэдытавала ўжо 46 міжнародных наглядальнікаў – супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў, якія працуюць у Беларусі. Больш за ўсё іх накіравалі пасольствы Літвы, Расіі і ЗША.
Па матэрыялах БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *