Факт-экспрэс-навіны

· ВІНШАВАННЕ. Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў накіравалі віншаванні з нагоды прафесійнага свята — Дня работнікаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы — калектывам землеўпарадкавальнай службы райвыканкама, Ляхавіцкага бюро Баранавіцкага філіяла РУП «Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры».

Працяг тэмы на 3-й старонцы.

· З УЗНАГАРОДАЙ! Ганаровай граматай райвыканкама за добрасумленную працу ў сферы культуры, высокае прафесійнае майстэрства, дасягнутыя поспехі ў навучанні і эстэтычным выхаванні падрастаючага пакалення і за выдатныя вынікі работы ў 2011 годзе узнагароджаны мастацкі кіраўнік Задворскага СДК Аляксандр ГУЛІЦКІ.

Падзячнае пісьмо райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці школы і раёна, папулярызацыю музычнага мастацтва і за выдатныя вынікі работы ў 2011 го-дзе адрасавана настаўніку па класебаяна Ляхавіцкай дзіцячай музычнай школы Аляксандру ЖУКОЎСКАМУ.

· ЛІДАРЫ. Як расказаў начальнік РАНС Валерый Равінскі, 15 лютага ў гарадскім пасёлку Мір Баранавіцкага раёна прайшоў чэмпіянат Брэсц-кай вобласці сярод пажарных-выратавальнікаў па лыжных гонках. У спаборніцтвах прынялі ўдзел і дастойна вы-ступілі прадстаўнікі Ляхавіцкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Нашы выратавальнікі прыйшлі да фінішу першымі.

· ВУЧОБА. На гэтым тыдні ў Ляхавічах прайшоў семінар-вучоба спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў Ляхавіцкага і Ганцавіцкага раёнаў па пытаннях аптымізацыі агратэхнічных і тэхналагічных прыёмаў вырошчвання сельскагаспадарчых культур.

Больш падрабязна — у адным з бліжэйшых нумароў «ЛВ».

· МОДА НА ЗДАРОЎЕ. З 1 па 4 сакавіка ў Брэсце пройдзе VІ спецыялізаваная выстава-кірмаш «Мода. Прыгажосць. Здароўе».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *