Дзелавая выхадка. У Ляхавіцкім раёне злодзей выкраў 10 кубаметраў дзелавой драўніны

24 мая ў РАУС звярнуўся індывідуальны прадпрымальнік з вёскі Машукі Клецкага раёна. Ён паведаміў, што з лесасекі недалёка ад Тухавічаў невядомы за некалькі дзён выкраў 10 кубаметраў дзелавой драўніны. Сума страты склала 1000 рублёў.
Следча-аператыўная група ўстанавіла, што крадзеж учыніў непрацуючы ляхавічанін 1972 года нараджэння. Ён затрыманы, частка ўкрадзенага ў злодзея канфіскавана.
РАСК узбудзіў крымінальную справу па частцы 1 артыкула 205.
Андрэй СТУДЗЯНІЧНІК,
начальнік РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *