Адкапаць «скарб». Сёлета бульбяныя палеткі ў СВК «Ляхавіцкі» раскінуліся на 85 гектарах

28 жніўня. СВК «Ляхавіцкі» першым у раёне пачаў капаць бульбу. Першая баразна – і ўжо відавочна: урадзіў тут другі хлеб, дае па 400 цэнтнераў з гектара. Жоўтыя гладзенькія авальныя клубні сорту «скарб» рассыпаліся па полі, дзе шчыруюць паляводы.
– Купцы нашай бульбай ужо цікавяцца. Таму робім пробную копку. Чаму пачалі са «скарба»? Гэта самы высокаўраджайны сорт. Спадзяёмся, не падвядзе нас і сёлета, – гаворыць старшыня «Ляхавіцкага» Іван Вітко.
Пакуль капаюць уласнымі сіламі. Але, магчыма, давя-дзецца скарыстацца і дапамогай гараджан, якія заўсёды ахвотна прыязджаюць у гэту гаспадарку: на ўборцы бульбы можна зарабіць і грошай, і прадукцыі. Як і падчас жніва, на палеткі дастаўляюцца гарачыя абеды.
Сёлета пад бульбу (сарты «скарб», «маніфест», «вектар») у «Ляхавіцкім» адведзена 85 гектараў. Гатова прыняць багаты ўраджай бульбасховішча, разлічанае на тысячу тон: яно адпавядае ўсім неабходным параметрам для захоўвання клубняў.
А тым часам складзеная ў сеткі першая партыя бульбы адпраўляецца з поля. Брыгадзір брыгады «Мыслабаж» Леанід Дубіна ўважліва аглядае поле дзейнасці – 25 гектараў. Пры- кідвае, за які час справіцца з уборкай.
72-гадовы механізатар Ста-ніслаў Юнік (на здымку ўверсе) на трактары «Беларус» амаль пяць дзесяцігоддзяў кожную восень убірае бульбу. Дарэчы, ён яе і садзіць.
– Паглядзіце, якая пры- гажуня, адна ў адну. Не толькі на выгляд выдатная, але і над- звычай смачная, – задаволена гаворыць Станіслаў Канстан- цінавіч і вяртаецца ў кабіну трактара.
101 гектар – бульбяны клін у ААТ «Жарабковічы», у райаграсэрвісе пад другі хлеб адведзена 30 гектараў, па некалькі гектараў – у агракале-джы і ДП «Нача». Усяго бульбяныя палеткі раёна займаюць 219 гектараў.
Галіна КАНЬКО.
Фота Маргарыты КУХТА.

Адкапаць «скарб». Сёлета бульбяныя палеткі ў СВК «Ляхавіцкі» раскінуліся на 85 гектарах: 1 комментарий

  • 04/09/2018 в 22:20
    Permalink

    Картофель из «Ляховичского» очень-очень-очень вкусный. покупаю на ярмарках не первый год. Всей нашей семье нравиться!Какие обалденные драники из него получаются. Кстати. когда в нашем городе начнутся осенние ярмарки?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *