Валакіта шкодзіць аўтарытэту

У Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці за 9 месяцаў 2018 года паступіла 684 звароты – на 22 працэнты менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2017-га.
Падчас прамых тэлефонных ліній і выязных прыёмаў з кіраўніцтвам і началь-нікамі структурных падраздзяленняў кантралюючага органа паразмаўлялі 99 чалавек. Паступіўшыя звароты знаходзяцца на кантролі да канчатковага разгляду пытання або прыняцця адпаведных мер.
Прычынамі зваротаў у Камітэт з’яўляюцца ў тым ліку валакіта пры вырашэнні пытанняў, якія хвалююць грамадзян, і непрыняцце дзейсных мер па вырашэнні канкрэтных жыццёвых сітуацый. Пры гэтым часцяком КДК адыгрывае ролю каталізатара для вырашэння праблем грамадзян на першасным узроўні.
Найбольшая колькасць зваротаў паступіла ад жыхароў Брэста, Пінска і Баранавіч, Ляхавіцкага, Столінскага, Брэсцкага, Івацэвіцкага раёнаў.
Традыцыйна звароты тычыліся дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый вобласці, органаў выканаўчай улады, працы і заработнай платы, парушэнняў у рабоце кіраўнікоў.
Не страцілі сваёй актуальнасці звароты па камунальна-бытавых пытаннях. Пры гэтым нараканні ў насельніцтва выклікалі не толькі работа камунальных службаў, парадак і памер аплаты за камунальныя паслугі, але і непасрэдна стаўленне і паводзіны работнікаў ЖКГ пры выкананні службовых абавязкаў.

КДК Брэсцкай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *