Сярэбраная дыстанцыя

Ляхавічане Таццяна Смірнова і Юрый Тарлюк з першынства Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў 2000-2001 гадоў нараджэння вярнуліся з сярэбранымі медалямі.
8-9 лютага магілёўскі спарткомплекс «Алімпіец» быў месцам паядынку мацнейшых лёгкаатлетаў-юніёраў нашай краіны. Сярод удзельнікаў і нашы землякі – выхаванцы СДЮШАР.
Таццяна Смірнова стала другой на дыстанцыі 2000 метраў з перашкодамі. Яе вынік 7.05 мінуты. Таццяна першакурсніца Брэсцкага абласнога вучылішча алімпійскага рэзерву і прадстаўляла нашу вобласць, зборная якой у агульнакамандным заліку паднялася на вышэйшую прыступку п’едэстала. Юрый – студэнт сталічнага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. На турніры ён змагаўся ў эстафеце 4 х 200м.
Пра поспехі сваіх выхаванцаў расказалі трэнеры Ляхавіцкай
СДЮШАР Андрэй Іванюценка і Алена Ульянава.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.