Купанне абмежавана ў Шчары

Не зусім прыемная навіна для аматараў купання. Ва ўсякім разе для тых, хто час ад часу наведвае зону адпачынку на рацэ Шчары ў аграгарадку Дарава.

Як расказала «ЛВ» памочнік урача-гігіеніста райЦГіЭ Данута Багдановіч, пробы вады, узятыя ў гэтым месцы з ракі Шчары апошнімі днямі, не адпавядаюць мікрабіялагічным паказчыкам: перавышаюць норму ў 2,3 раза. Таму часова тут з 17 ліпеня абмежавана купанне дзяцей. Адпаведнае паведамленне з’явілася на інфармацыйнай шыльдзе на пляжы, на сайце райЦГіЭ.
Учора ўзяты чарговыя пробы вады. Калі паказчыкі лабараторных даследаванняў зноў будуць па-за нормай, згодна з санітарнымі нормамі і правіламі, абмежаванне купання ў вышэйназваным месцы акваторыі Шчары распаўсюдзіцца і на дарослых, а пры значным перавышэнні (у пяць і больш разоў) увогуле, купанне будзе пад забаронай.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.