В прошлом году начали действовать изменения, внесенные в «Правила пожарной безопасности Республики Беларусь для жилых помещений, общежитий, индивидуальных гаражей и садоводческих товариществ»

Згодна з імі дапускаецца кантралюемае развядзенне кастроў, у тым ліку для спальвання смецця, адходаў. Але пляцоўкі для развядзення кастра павінны быць абнесены мінералізаванай (ачышчанай ад мінеральнага слою глебы) паласой шырынёй не менш як 0,25 метра. Перш, чым распальваць агонь, пераканайцеся, што вецер слабы (да 5 метраў у секунду). Адлегласць ад памяшканняў (збудаванняў) да кастра павінна быць не меншай як 15 метраў, ад ляснога масіву — 25, ад сціртаў сена і саломы — 30 метраў. На тэрыторыі жылых дамоў сядзібнага тыпу, дачных і садовых збудаванняў пры слабым ветры можна развесці агонь у мангале. Пры гэтым спецыяльныя прыстасаванні трэба размясціць так, каб мінімальная адлегласць ад іх краю да памяшканняў і збудаванняў была не менш як 4 метры. У любым выпадку месца павінна выбірацца так, каб выключыць магчымасць узнікнення пажару. Трэба абавязкова мець вогнетушыцель масай не менш як 2 кілаграмы або ёмістасць з вадой (10 літраў) і рыдлёўку. Па-ранейшаму забараняецца спальванне сухой расліннасці, іржышча, нельга ўладкоўваць кастры пад кронамі дрэў і пакідаць вугаль, які гарыць. Летась падраздзяленні РАНС 64 разы выязджалі тушыць сухую траву, пажары на торфамасівах і ў лесанасаджэннях. Па прычыне некантралюемага спальвання смецця і сухой расліннасці адбылося 3 пажары, згарэлі пабудовы. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 16 чалавек. Шаноўныя землякі! Карыстайцеся сваімі правамі разумна, а не на шкоду сабе і навакольным, беражыце сябе і сваю маёмасць, паважайце суседзяў. І яны абавязкова будуць ставіцца да вас гэтак жа. Уладзімір РАДЧАНКА, намеснік начальніка РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *