Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. ВНС — лёсавызначальная для нашай краіны падзея

Людміла ЖАЛНЕРЧЫК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыя-
нальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

– Гэта сапраўды лёсавызначальная для нашай краіны падзея.
Я ўпершыню прымаю ўдзел у такім мерапрыемстве, таму хваляванне зашкальвае. Разумею, што ад голасу, пазіцыі кожнага з удзельнікаў сходу залежыць далейшы шлях, па якім пойдзе Беларусь.
Трэба прыкласці ўсе намаганні, каб наш народ жыў шчасліва і заможна, каб кожны чалавек адчуваў сябе незаменным, патрэбным, каб у грамадстве панавалі лад і згода. Нездарма 2021 год пройдзе ў краіне пад знакам адзінства. Ды і слоган VI Усебеларускага народнага сходу гучыць вызначальна: «Адзінства. Развіццё. Незалежнасць».
Толькі разам, аб’яднаныя адзіным памкненнем – жыць і працаваць у мірнай, свабоднай краіне, захаваць яе такой для нашых нашчадкаў, мы зможам і далей умацоўваць суверэнітэт Беларусі, у поўнай меры выкарыстоўваць яе эканамічны патэнцыял і рабіць усё магчымае дзеля далейшай стабільнасці ў грамадстве.
У прамым сэнсе, ад таго, як і што зробіць кожны з нас сёння, залежыць агульнае заўтра як кожнага чалавека, так і ўсёй краіны.
Упэўнена, рашэнні, якія будуць прыняты на Усебеларускім народным сходзе, стануць арыенцірам у палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны на бліжэйшую пяцігодку.