Гаспадарскі падыход па-русінавіцку. У Ляхавіцкім раёне праводзіцца месячнік па добраўпарадкаванні

Чысціню і парадак амаль паўсюдна назіралі і на вытворчых аб’ектах, і ў прыватным сектары ў мінулую пятніцу супрацоўнікі «ЛВ» і аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама падчас чарговага рэйду, які праводзіўся ў рамках раённага месячніка па добраўпарадкаванні.

На тэрыторыі чыгуначнай станцыі «Рэйтанаў» добраўпарадкаванасць выключная: прыбрана, лаўкі акуратныя, кусты падстрыжаны, апалае лісце сабрана і вывезена, пабудовы адрамантаваны. Напэўна, прыемную панараму бачаць праз вокны цягніка пасажыры, якія праязджаюць праз гэты прыпынак. Адно азмрочвае: яўна патрабуе  рамонту пад’язная дарога да станцыі – яма на яме.


Як на чыгуначным прыпынку, так і па ўсім перыметры Русінавічаў звярнулі ўвагу на адну акалічнасць, якая сведчыць пра гаспадарскі падыход: на ўсіх кантэйнерных пляцоўках – і для смецця, і для паасобнага збору цвёрдых бытавых адходаў – парадак. Значыць,
камунгас своечасова вывозіць  смецце, ды і тутэйшыя жыхары не забруджваюць тэрыторыю. Як гаворыцца, чыста там, дзе не смецяць. Яшчэ адзін плюс у залік КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» можна паставіць за належнае ўтрыманне сельскіх могілак.
– Увогуле, апошнім часам ад жыхароў Русінавічаў і бліжэйшых вё-
сак паступаюць адзінкавыя звароты са скаргамі на работу камунальнай, дарожнай службаў, аўталавак. Некалькі гадоў назад рэгістраваліся звароты па правядзенні капітальнага рамонту, але яны тут жа вырашаліся. Трэба адзначыць і выніковую растлумачальную работу, у тым ліку з насельніцтвам, якую праводзіць Начаўскі сельвыканкам. Ва ўзаемадзеянні з СВК «Ля-
хавіцкі» і ААТ «Нача» наводзіцца парадак на тэрыторыі сельсавета. Ды і большасць тутэйшых аграгараджан і вяскоўцаў – дбайныя гаспадары, добраўпарадкуюць свае падворкі, месцы агульнага карыстання, – адзначае начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ Марына Завадская.
І ў пацвярджэнне слоў – астраўкі прыбраных тэрыторый каля адмі-
ністрацыйнага будынка СВК «Ляхавіцкі», сельскага Дома культуры, фізкультурна-аздараўленчага комплексу, дзіцячага садка, фельчарска-акушэрскага пункта, кацельні камунгаса, Рэйтанаўскага вытворчага ўчастка ААТ «Баранавіцкі камбінат хлебапрадуктаў».
Да гэтага ўнушальнага спіса можна было б аднесці і будынкі магазіна і сталоўкі, што знаходзяцца на балансе раённага спажывецкага таварыства. Аднак усё сапсавалі некалькі непрыемных акалічнасцей. Калі з аднаго боку з парадкам усё ў ажуры, то, калі зазірнуць, як гаворыцца з задворкаў, бачыш зусім іншы падыход. Сцены «ўпрыгожылі татуіроўкі». Чаму б не замаляваць такое нікому не патрэбнае мастацтва? На адным з уваходаў казырок пры моцным парыве ветра вось-вось адарвецца – калі побач будзе знаходзіцца чалавек, то траўмы яму не пазбегнуць. Непадалёк і ўвогуле вельмі небяспечны момант: уваход у падвальнае памяшканне без дзвярэй і ўнутры ўжо міні-звалка. Небяспечна, ды і антысанітарыя. Сітуацыю неабходна неадкладна выпраўляць, каб бяды не здарылася.


Па дарозе ў райцэнтр заехалі на вуліцу Каменку ў Патапавічах. І тут знайшлося месца разнаполюснаму падыходу да пытанняў добраўпарадкавання. Пачнём са станоўчага. Прыклад культуры землекарыстання – пладовы гадавальнік Ляхавіцкага аграрнага каледжа. Не менш эстэтычна і ўтульна на тэрыторыі вучэбна-вытворчых майстэрняў каледжа – усталяваны лаўкі, архітэктурныя формы, радком выстраена тэхніка, поўнасцю гатовая да зімоўкі. Ды і дарогі відаць, што нядаўна касметычна рамантаваліся.
А вось некаторыя гаспадары-прыватнікі істотна сапсавалі ідылію чысціні. Чаго толькі не знойдзеш, не ўбачыш каля аднаго з дамоў: будаўнічыя матэрыялы, раскіданыя дошкі, шыны, рэшткі мэблі, горы смецця, паламаны аўтамабіль, посуд, старыя вокны, каменне. Відаць, што ўтвараліся такія сховішчы не адзін месяц. Няўжо ніхто не бачыў і не прымусіў гаспадароў прыбраць?
– Будзем высвятляць сітуацыю, хутчэй за ўсё гаспадару дома выпі-
шам прадпісанне аб неабходнасці прыбрацца на тэрыторыі. Пры невыкананні законнага патрабавання парушальнік атрымае штраф, – тлумачыць Марына Завадская.
Восеньскі месячнік добраўпарадкавання завяршаецца на гэтым
тыдні. Але быць дбайнымі гаспадарамі патрэбна заўжды, не спадзявацца, што зіма зацярушыць снегам усе хібы і недапрацоўкі.

Галіна КАНЬКО.
Фота аўтара.