“Дзіцячыя” падраслі

Гэта прадугледжана Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 11 мая 2010 г. № 64.
Згодна дакумента, у сувязі з нараджэннем першага дзіцяці памер дапамогі цяпер склада 1 мільён 331150 руб., а ў выпадку нараджэння другога і наступных дзяцей 1863610 руб. Калі жанчына стала на ўлік у медыцынскай установе да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, ёй прызначаецца дапамога ў памеры 266230 руб.
Выплаты на дзяцей ва ўзросце да трох гадоў з 1 мая павялічыліся да 266230 руб.
На дзяцей ва ўзросце да 1,5 года, якія нара-дзіліся па-за шлюбам, калі звесткі пра бацьку ў кнізе запісаў актаў аб нараджэнні дзіцяці ўнесены са слоў маці, усыноўленых (удачароных) адзінокімі асобамі, на дзяцей, якія выхоўваюцца адным з бацькоў, хто скасаваў шлюб і не ўступіў у новы, у выпадку, калі адзін з бацькоў ухіляецца ад выплаты аліментаў, на дзяцей, якія знаходзяцца пад апекай або папячыцельствам, у выпадках, калі бацькі ўхіляюцца ад выплаты аліментаў, выплачваецца дапамога ў памеры 465900 рублёў, а пасля дасягнення 1,5 года і да 3-х гадоў — 372720 рублёў.
Сума дапамогі на дзіця ва ўзросце ад 3 да 16 (а ў некаторых выпадках да 18 гадоў) у поўным размеры складае 79870 руб., дапамога з надбаўкай 40 працэнтаў — 111820 руб.
Дапамога па доглядзе за дзіцем-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў непрацуючым і не атрым-ліваючым пенсію асобам, якія фактычна ажыццяўляюць догляд за дзіцем-інвалідам, дасягнула 173050 рублёў.
Як і раней, падставай для вызначэння памеру дапамогі ў 2010 годзе з’яўляецца сукупны даход, атрыманы сям’ёй у мінулым годзе. На дзяцей ва ўзросце ад 3 да 16 (у асобных выпадках да 18 гадоў) дапамога прызначаецца і выплачваецца ў поўным аб’ёме, калі сукупны даход на члена сям’і ў месяц (за 2009 год) не перавысіў 150042 руб. Палова прызначанай дапамогі будзе налічана тым, у каго даход склаў 200056 рублёў.
Ларыса Павядайла,
галоўны інспектар раённага аддзела Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *