У Навасёлкаўскай СШ прайшоў рэспублiканскi дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзiнства

Сёння ў Навасёлкаўскай СШ прайшоў рэспублiканскi дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзiнства.

17 верасня наша краіна адзначае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Менавіта ў гэты дзень у 1939 годзе Заходняя Беларусь, што знаходзілася пад прыгнётам панскай Польшчы, аб’ядналася з БССР. Гэтая падзея стала кропкай адліку новай беларускай гісторыі.

 Напярэдадні свята ва ўсіх установах адукацыі, у тым ліку Навасёлкаўскай школе, прайшоў рэспубліканскі дыктант. Удзел у ім прынялі вучні 8-11 класаў.
Дыктант праводзіўся ў час заняткаў па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”.

Мэта дыктанта – выхаванне ў вучняў паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы.