Пра карупцыйныя праяўленні, закупкі і недапушчальнасць фармалізму. Што абмяркоўвалі на чарговым пасяджэнні камісіі Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта па супрацьдзеянні карупцыі

Усебаковая барацьба з карупцыяй дае свой плён. Але, разам з тым, разнастайныя карупцыйныя злачынствы і праяўленні маюць месца. Парушаць заканадаўства нельга нікому, незалежна ад таго, кіраўнік ты ці спецыяліст. Пра гэта нагадаў старшыня райвыканкама Мікалай Мароз на чарговым пасяджэнні камісіі Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта па супрацьдзеянні карупцыі.

На парадку дня стаяла некалькі пытанняў. Пра праводзімую работу па выключэнні неабгрунтаванага пасрэдніцтва пры арганізацыі і правядзенні закупак тавараў, работ, паслуг у сельскай гаспадарцы, у тым ліку закупак ветэрынарных прэпаратаў паведаміў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Васілій Пыжык. Былі агучаны прымаемыя меры па безумоўным выкананні ў сельгасарганізацыях заканадаўства аб закупках. У прыватнасці, адзначана, што ў кожным сельгаспрадпрыемстве створаны камісіі па ажыццяўленні закупак, у тым ліку за кошт бюджэтных і ўласных сродкаў, устаноўлены парадак закупак з указаннем адказнай службовай асобы за іх арганізацыю і правядзенне.
У абавязковым парадку гадавыя планы размяшчаюцца на афіцыйным сайце дзяржзакупак.

Закупкі – праз аўкцыён
За парушэнне патрабаванняў заканадаўства ў сферы закупак да службовых асоб аграрных арганізацый у мінулым годзе два спецыялісты прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Сёлета ў верасні кантрольна-аналітычным упраўленнем Брэсцкага аблвыканкама праведзены аналіз фінансава-гаспадарчай дзейнасці ААТ «Нача». Выяўлены факты несвоечасовага зацвярджэння і размяшчэння даведак пра правядзенне працэдур закупак з адной крыніцы на электроннай гандлёвай пляцоўцы; несвоечасовыя размяшчэнні вынікаў канкурэнтнай працэдуры закупкі ў інфармацыйнай сістэме «Тэндары» і заключэнні дагавораў па выніках праведзеных працэдур закупак. Васілій  Пыжык паведаміў, што калегія райсельгасхарчу трымае на пастаянным кантролі і штоквартальна разглядае вынікі фінансава-эканамічнай дзейнасці гаспадарак раёна. Так, па выніках першага квартала 2022 года пасля праведзеных маніторынгаў выяўлены парушэнні ў ААТ «Жарабковічы». На электроннай пляцоўцы 14 сакавіка аб’яўлены электронны аўкцыён на закупку дызельнага паліва, падача дакументаў доўжылася  да 29 сакавіка. Электронны аўкцыён прызнаны неадбыўшымся, але, у парушэнне заканадаўства, «Жарабковічы» не правялі паўторны электронны аўкцыён, а дагавор на закупку дызельнага паліва заключылі.
Васілій Пыжык акцэнтаваў увагу на захаванне яшчэ аднаго важнага патрабавання антыкарупцыйнага заканадаўства: закупкі сельгаставараў з адной крыніцы неабходна праводзіць на электроннай гандлёвай пляцоўцы.
Адной з тэм пасяджэння калегіі па выніках работы ў другім квартале бягучага года стаў стан дэбіторскай, крэдыторскай запазычанасці сельгасарганізацый і прымаемых мерах па іх скарачэнні. Дадзены даручэнні кіраўнікам прадпрыемстваў для забеспячэння належнай арганізацыі прафілактычнай работы ў сферы барацьбы з карупцыяй, у першую чаргу – павышэнне эфектыўнай дзейнасці камісій па супрацьдзеянні карупцыі, выключаючы любы фармалізм.
Начальнік райсельгасхарчу зазначыў што для недапушчэння неабгрунтаванага пасрэдніцтва пры арганізацыі і правядзенні закупак рэкамендавана праводзіць іх за кошт уласных сродкаў на электронных гандлёвых пляцоўках «Тэндары», «Беларуская ўніверсальная таварная біржа», што забяспечыць празрыстасць працэсу закупак. Па такім прынцыпе працуюць ужо ААТ «Шлях новы» (ветпрэпараты, шрот рапсавы, сродкі абароны раслін), «Нача» (насенне, ветпрэпараты, сродкі абароны раслін). Атрымала электронны ключ для работы і прайшла акрэдытацыю на «Беларускай універсальнай таварнай біржы» ААТ «Жарабковічы» і з кастрычніка гэтага года пачне закупкі на данай пляцоўцы.
Аналізуючы прычыны карупцыйных праяўленняў, старшыня райвыканкама Мікалай Мароз запатрабаваў безумоўнага выканання заканадаўства аб правядзенні закупак і падкрэсліў: ніякія апраўданні накшталт не паспелі своечасова атрымаць ключ ці прайсці акрэдытацыю або «трэба было хутка, таму не праводзілі электронныя таргі» не пройдуць. І, у першую чаргу, за такія парушэнні адказнасць панясуць кіраўнікі арганізацый і спецыялісты.

Работа на месцах
Прагучалі справаздачы аб рабоце камісій па супрацьдзеянні карупцыі
ААТ «Жарабковічы» і «Нача».

ПРАЦЯГ ЧЫТАЙЦЕ Ў «ЛЯХАВІЦКІМ ВЕСНІКУ ЗА 8  КАСТРЫЧНІКА

ГАліна КАНЬКО.