“Ляхавіцкі райаграсэрвіс” адзінае ў раёне прадпрыемства, якое спецыялізуецца на выпуску машын і агрэгатаў для апрацоўкі глебы

Андрэй Юруць на жніве не навічок.

«Кулібіны» вынаходзяць»

Адкрытае акцыянернае таварыства  – прадпрыемства на сельскагаспадарчай прасторы Ляхавіччыны асаблівае. Яно . У рамонтна-механічным цэху выпускаюць культыватары, касілкі, ротарныя граблі, а таксама запчасткі да раскідвальнікаў арганічных угнаенняў і прычапное да трактараў МТЗ, камбайнаў. Вось і сёлета, як расказаў дырэктар райаграсэрвісу Дзмітрый Несцяровіч, выкананы заказ на 100 адзінак (па ўмовах лізінгу), больш дзясятка агрэгатаў зроблена за ўласныя сродкі. Каб максімальна задаволіць патрэбнасці вытворцаў сельгаспрадукцыі, “кулібіны” з райаграсэрвісу асвойваюць новыя тэхналогіі, актыўна працуюць над павышэннем якасці і надзейнасці прадукцыі.

Прадпрыемства – адно з буйнейшых у раёне па плошчы зямельных угоддзяў (на другім месцы пасля аб’яднанага СВК “Шлях новы”). На сённяшні дзень гаспадарка райаграсэрвісу – гэта больш як 8000 гектараў, 3460 галоў буйной рагатай жывёлы, з якіх – 1255 дойнага статка.

Сельскагаспадарчы год амаль завершаны, і прадпрыемства адзначае яго некалькімі працоўнымі здабыткамі ў раслінаводстве. На славу ўдаліся цукровыя буракі: па выхадзе караняплодаў у разліку на бала-гектар ворыва ў райаграсервісу сёлета 2 месца ў вобласці. Не падвяла і бульба – яе ўраджай забяспечыў таксама 2 месца на Брэстчыне па выхадзе прадукцыі на бала-гектар. Аналагічны ж паказчык у дачыненні зерня зноў гарантаваў 2 месца, але ў раёне, – 140 кілаграмаў (вышэй толькі ў СВК “Ляхавіцкі” – 188). Райаграсэрвіс сёлета прадаў у лік дзяржзаказу піваварнага ячменю ўтрая больш запланаванага. Паспяхова выканалі і дзяржзаказ па пастаўцы ў засекі краіны зерня.

Жніво на палетках райаграсэрвісу не першы год запар асацыюецца з прозвішчам камбайнера Андрэя Юруця. На працягу апошняй уборачнай пяцігодкі апантаны працай малады хлебароб неаднойчы лідзіраваў на жніве, станавіўся лепшым старшым камбайнерам у рэспубліканскім, абласным і раённым спаборніцтвах – спачатку ў маладзёжнай намінацыі, а пасля і ў “дарослай”. Менавіта экіпаж Юруця ў раёне перасягаў дзвюхтысячную мяжу па намалотах.

5 сезонаў у сваёй хлебаробскай біяграфіі Андрэй працаваў з рознымі памочнікамі і з кожным знаходзіў агульную мову. Вось і сёлета экіпаж у складзе старшага камбайнера Андрэя Юруця і камбайнера Дзмітрыя Равякі на КЗС-1218 намалаціў на ўмоўны камбайн 1345,2 тоны зерня і заняў ганаровае 2 месца ў абласным спаборніцтве на жніве. Гэта іх, сярод іншых пераможцаў, віталі на галоўнай фестывальнай сцэне абласных “Дажынак-2013” у Ляхавічах.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *