Праўда адна для ўсіх. На Ляхавіччыне ўшанавалі ахвяр генацыду беларускага народа

Мы ведаем, шануем, беражліва перадаём з пакалення ў пакаленне памяць пра подзвіг нашых продкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, пра непамерны боль тых, хто стаў ахвярамі генацыду.

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

У нашай міралюбівай краіне заўжды асаблівая ўвага на ўшанаванне герояў: хто набліжаў Перамогу, аднаўляў разбураную вайной Айчыну, хто загінуў за свабоду і незалежнасць Радзімы. А сёлета, у Год гістарычнай памяці, такая ўвага асабліва разнапланавая. У Беларусі з мінулага года па ініцыятыве Генеральнай пракуратуры расследуецца крымінальная справа, накіраваная на ўстанаўленне фактаў генацыду беларускага народа. І ў розных кропках краіны адкрываюцца ўсё новыя і новыя, дагэтуль невядомыя факты зверстваў фашызму.
Вялікая Айчынная вайна вогненным полымем прайшла і па Ляхавіччыне. Тысячы землякоў не вярнуліся з поля бою, месцы пахавання многіх і дасёння невядомыя. А колькі загінула ў гітлераўскіх засценках, стала ахвярамі акупантаў і паліцаяў. Праз дзесяцігоддзі пасля заканчэння той вайны не зарастае народная сцяжынка памяці да помнікаў, брацкіх магіл. І як жа балюча на сэрцы, калі ў некаторых краінах Еўропы і Прыбалтыкі, у тым ліку і на постсавецкай прасторы зносяцца помнікі салдатам-вызваліцелям, разбураюцца брацкія магілы. Такім чынам у так званых
«дэмакратычных» краінах сціраюць памяць пра тых, хто падарыў мір у далёкім 1945 годзе.
А ва Украіне і ўвогуле ідуць спробы адраджэння нацызму: вуліцы гарадоў і вёсак называюць у «гонар» гітлераўскіх прыспеш-
нікаў, прапагандуюць фашысцкую свастыку, носяць эсэсаўскую сімволіку.
На цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі 9 мая 2022 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Паслядоўнікі нацыстаў ахоплены ідэяй рэваншу. Таму напаўняюць Украіну зброяй,
ваююць з мемарыяламі, сімваламі, ветэранамі, вязнямі канцлагераў і нават іх сем’ямі. У самым страшным сне немагчыма было ўявіць, што ў гэтай брацкай нам краіне, якая цудам выжыла пад ботам фашысцкіх акупантаў, нацызм зноў падымае галаву… Безразважныя палітыкі Еўропы не ўсведамляюць, што, выкарыстоўваючы сёння фашызм, нацызм ва Украіне, яны заўтра будуць змагацца супраць яго, таму што ён не можа быць замкнёны межамі адной краіны. Ён заўтра захлісне ўсю Еўропу».
2022-і ў нашай краіне праходзіць пад знакам Года гістарычнай памяці. І расследаванні фактаў генацыду беларускага народа непасрэдна ў нашым раёне – частка праводзімых у Беларусі мерапрыемстваў. Напачатку лета ў лесе паміж Новымі Будамі і Куршынавічамі падчас раскопак, што праводзілі байцы 52-га асобнага спецыялізаванага батальёна Міністэрства абароны, былі знойдзены касцявыя астанкі
63 дарослых і дзяцей, забітых у гады Вялікай Айчыннай. А напрыканцы жніўня адбылося перапахаванне ахвяр фашызму ў брацкую магілу на вуліцы Заходняй у Ляхавічах. Тут свой апошні зямны прытулак знайшлі больш за 2700 яўрэяў, расстраляных гітлераўцамі ў гады вайны.
Мітынг-рэквіем, малебен, кветкі і вянкі да брацкай магілы, памятны знак на ёй – так нашчадкі ўшанавалі загінулых у пекле
вайны продкаў.
9 снежня – Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду. Дата выбрана таму, што 9 снежня 1948 года была прынята Канвенцыя пра папярэджванне злачынстваў генацыду і пакаранне за яго). Сёлета ў Беларусі выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба «Рысь» запусцілі флэшмоб «Супраць злачыннага бяспамяцтва». Па ўсёй краіне –
у сталіцы, абласных і раённых цэнтрах, аграгарадках і вёсках –
каля манументаў, помнікаў, абеліскаў, брацкіх магіл прайшлі мітынгі-рэквіемы.
У Ляхавічах каля брацкай магілы на вуліцы Заходняй прадстаўнікі органаў улады, працоўных калектываў, грамадскіх, маладзёжных і дзіцячых арганізацый (БРСМ, Маладзёжнага парламента, БРПА) прынялі ўдзел у мітынгу «Нашы агульныя памяць і боль».
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ніна Прыхач падкрэсліла, што ў памяці няма тэрміну даўнасці, асабліва адносна тых падзей, якія і сёння, праз дзесяцігоддзі, болем і смуткам адгукаюцца ў сэрцах нашчадкаў і нагадваюць пра сябе мільёнамі скалечаных людскіх лёсаў. Намеснік пракурора Ляхавіцкага раёна Станіслаў Давідавічус нагадаў, што ў краіне (і Ляхавіччына не выключэнне) прадаўжаецца расследаванне фактаў генацыду беларускага народа, а ў выніку пошукавых работ, расследаванняў адкрываюцца новыя старонкі зверстваў фашызму. Ад імя моладзі слова трымала першы сакратар райкама ГА БРСМ Анастасія Дземідовіч, якая адзначыла, што перад сённяшнімі юнакамі і дзяўчатамі стаіць найважнейшая задача – помніць пра тых, хто не вярнуўся з вайны, хто аддаў свае жыцці, каб наша краіна была незалежнай, а беларускі народ жыў пад мірным небам.


У межах рэалізацыі гісторыка-патрыятычнага інтэрактыўнага праекта «Лічбавая зорка», ініцыяванага моладдзю Саюзнай дзяржавы з мэтай захавання гісторыка-культурнай спадчыны, гістарычнай памяці пра герояў і ахвяр вайны і для пошуку помнікаў Вялікай Айчыннай вайны, была ўсталявана шыльда з QR-кодам. Дзякуючы рэалізацыі праекта кожнаму знакаваму месцу прысвойваецца QR-код,
праз які можна перайсці на старонку сайта «Лічбавая зорка» і пазнаёміцца з інфармацыяй пра гэты аб’ект і падзеі, якія тут адбываліся пад час вайны.
Разрываючы цішыню снежаньскага дня, адбіў хвіліну памяці
метраном. І ляглі да брацкай магілы кветкі і вянкі. Пакуль помнім –
мы жывём.

У гады Вялікай Айчыннай вайны загінуў кожны трэці жыхар Беларусі – амаль тры мільёны чалавек.
Асобнай трагічнай старонкай той вайны стала татальнае знішчэнне яўрэяў. Эксперты і гісторыкі сведчаць, што на тэрыторыі Беларусі загінула каля
800 тысяч прадстаўнікоў гэтай нацыянальнасці. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне на сваёй тэрыторыі перажыла фактычна два генацыды: халакост яўрэяў і генацыд беларусаў як прадстаўнікоў усходніх славян.

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.