Пашанцавала стаць бацькам пад Новы год. Які ўзрост снежаньскіх жаніхоў і нявест?

фото https://pixabay.com

Для заключэння шлюбу надвор’е і сезон не маюць значэння. У снежаньскія дні ў раёне вяселле згулялі восем пар. Напярэдадні Новага года – 29 снежня – шчаслівая падзея зарэгістравана ў аддзеле загса райвыканкама.

Сярэдні ўзрост жаніхоў першага зімовага месяца – 40 гадоў, нявестам – 33.
Самымі юнымі мужам і жонкай сталі 19-гадовы жаніх і 18-гадовая нявеста. У фінальны месяц 2022 года марш Мендэльсона гучаў і для 62-гадовага жаніха, і для 57-гадовай нявесты.
Як расказала «ЛВ» начальнік аддзела загса Вольга Новік, у снежні пасведчанні аб заключэнні шлюбу ў раёне атрымалі два замежныя грамадзяніны.
Першы зімовы месяц адзначаны 15 нараджэннямі – васьмі дзяўчынак і семярых хлопчыкаў. Па адным пасведчанні аб нараджэнні выдадзена ў Альхоўскім, Крывошынскім, Конькаўскім, Начаўскім і Навасёлкаўскім сельвыканкамах.
Злата, Вікторыя, Дарына, Анастасія, Марыя, Таццяна, Лізавета, Арына – так назвалі сваіх дачок бацькі. Сынам далі імёны Уладзіслаў, Усевалад, Дзмітрый, Яўгеній, Іван, Платон, Сяргей.
Анастасія ў сям’і першынец і нара-дзілася 8 снежня вагой 4050 грамаў пры росце 54 сантыметры. Лізавета нарадзілася 16 лістапада вагой
4090 грамаў і ростам 55 сантыметраў, а ў снежні бацькі зарэгістравалі сваю нованароджаную.
Снежаньскай дзюймоўкай стала Злата, вага якой пры нараджэнні –
2220 грамаў пры росце 47 сантыметраў.
Першынец у снежні нарадзіўся ў чатырох сем’ях, другое дзіця –
у сямі. Трое бацькоў у нашым раёне сталі мнагадзетнымі. У адной сям’і нарадзілася пятае дзіця.
Сярэдні ўзрост снежаньскага бацькі – 29 гадоў, маці – 28. Самыя маладыя сярод снежаньскіх бацькоў – 22-гадовы зямляк і 20-гадовая зямлячка. Бацькам стаў і 37-гадовы жыхар Ляхавіччыны, а маці – 35-гадовая.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.