«Акусцікмаш» – гэта па-ляхавіцку

Пяць гадоў назад у Ляхавіцкім раёне было зарэгістравана і пачало працаваць новае прадпрыемства – ТАА «Акусцікмаш». Яго заснавальнікам і дырэктарам стаў наш зямляк Аляксандр Галіцкі. На той момант маладому кіраўніку сваёй справы, учарашняму індывідуальнаму прадпрымальніку было 30 гадоў.

Аляксандр ГАЛІЦКІ

А прадукцыя эксклюзіўная
Прадпрыемства выпускае ў прамым сэнсе эксклюзіўную прадукцыю не толькі для Брэсцкага рэгіёна, але і ўвогуле для ўсёй Беларусі – цепла-гукаізаляцыйныя матэрыялы. «Акусцікмаш» – вядучы беларускі вытворца шума-, цепла- і вібрапаглынальных матэ-
рыялаў. Акрамя іншага, у пераліку прадукцыі дабавіліся клей па ўласнай рэцэптуры і герметык. Арандаваныя вытворчыя памяшканні прадпрыемства знаходзяцца па адрасе: г. Ляхавічы, завулак Вакзальны, 5. Офіс месціцца на вуліцы Інтэрнацыянальнай, 3.
– Чаму менавіта такая вытворчасць? Тут усё даволі проста. Перш, чым
заняцца гэтай справай, праманіторыў, якой прадукцыі не хапае і якая найбольш запатрабавана і абавязкова знойдзе свайго пакупніка. Прычым не толькі ў Ляхавіцкім раёне, каб мець магчымасць у будучым пашыраць вытворчасць і геаграфію збыту. Хацелася заняць свабодную нішу, каб паступова разгарнуцца, знайсці сваіх спажыўцоў. На той час у нашай краіне не было прадпрыемства, якое б займалася выпускам рознага спектра прадукцыі для гука- і цеплаізаляцыі аўтатэхнікі – грузавых і легкавых аўтамабіляў, трамваяў, аўтобусаў, тралейбусаў. Рызыкнуў, вырашыў паспрабаваць. На працягу пяці гадоў мы дапамагаем нашым шматлікім кліентам зрабіць выпускаемую імі аўтамабільную тэхніку больш ціхай, а паездкі на іх – больш камфортнымі, – расказвае Аляксандр Галіцкі.
Станаўленне малога прадпрыемства – даволі складаны, не надта хуткі шлях. Ён уключае ў сябе шматпланавую работу па набыцці абсталявання, распрацоўцы рэцэптуры вырабаў, праходжанне шматлікіх экспертыз, атрыманне пасведчанняў, сертыфікатаў вытворцы, дэкларацый адпаведнасці, тэхнічнага пасведчання прыгоднасці матэрыялаў і вырабаў, пошукі пакупнікоў, падрыхтоўку кадраў. Даводзілася вырашаць і шмат іншых арганізацыйных момантаў.
А яшчэ, у прамым сэнсе, не на словах, а на справе даказваць, што прадукцыя, якую выпускае ляхавіцкае прыватнае прадпрыемства, па якасці не горшае, а па кошце ў разы таннейшае, чым аналаг, які пастаўляецца ў Беларусь і Расію з Літвы.
– Лічу, што сёння, калі столькі эканамічных санкцый супраць Беларусі і Расіі, неабходна пашыраць імпартазамяшчэнне і аддаваць перавагу айчыннай прадукцыі, каб не залежаць ад розных неспрыяльных знешніх эканамічных умоў. У нашай краіне ёсць усё неабходнае для вытворчасці цеплагукаізаляцыйных матэрыялаў. Так што купляйце беларускае, якасць мы гарантуем, – сцвярджае Аляксандр Галіцкі.

Вольга Адамчык і Аляксандр Галіцкі


Маршруты паставак
Справы ў новай для раёна вытворчасці амаль з першых месяцаў выпуску пайшлі добра. І Гэта яшчэ адно пацвярджэнне прадбачлівасці, дакладных разлікаў, умення думаць на перспектыву з боку маладога кіраўніка.
– Маем гонар пастаўляць нашу прадукцыю – цепла- і гукаізалюючыя матэрыялы – буйнейшым аўтавытворцам Беларусі – ААТ «Мінскі аўтамабільны завод», «Амкадор», «Мінскі завод колавых
цягачоў», «БЕЛАЗ», УП «Мінскметрабуд», BKM Holding («Белкамунмаш»), іншым машынабудаўнічым прадпрыемствам. Аб’ёмы ідуць па нарастаючай, але галоўны акцэнт робім, канешне ж, на якасць. Нараканняў ад пакупнікоў не паступае. І далей пастараемся трымаць марку надзейных пастаўшчыкоў якаснай прадукцыі.
Спадзяёмся з цягам часу выйсці і на рынкі замежжа, у прыватнасці, Расію, – адзначае кіраўнік «Акусцікмаша».
У сярэднім штомесячна прадпрыемства адгружае спажыўцам каля 1,5 тысячы квадратных метраў бітумных ізаляцыйных матэрыялаў і 1,5 тысячы квадратных метраў цеплагукаізаляцыйных матэрыялаў. За працоўны дзень тут выпускаецца прыкладна 250 квадратных метраў прадукцыі.
Зараз на прадпрыемстве працуе чацвёра рабочых – Аляксей Бубенка,
Мікіта Бецька, Алег Адаська, Віталій Лопух, інжынер-тэхнолаг Аляксей Альхімовіч, спецыяліст па продажы Вольга Адамчык, галоўны бухгалтар Таццяна Шадура. Як бачна, калектыў не вялікі, але дружны.
Дарэчы, работа ў асноўным ручная. Але дзе толькі магчыма, яна аўтыматызуецца.
Яшчэ адзін цікавы факт пра «Акусцікмаш». Інжынер-тэхнолаг Аляксей Альхімовіч у 2019 годзе распрацаваў сваю рэцэптуру тэхнічнага клею, атрыманы адпаведны серты-
фікат на яго вытворчасць, і цяпер ён частка таго, што сыходзіць з канвеера прадпрыемства. Прадукцыя стала таксама запатрабаванай і знайшла сваіх пакупнікоў – «БЕЛАЗ»,
«Амкадор» і іншых.

Аляксей БУБЕНКА
Мікіта БЕЦЬКА

Навінкі вытворчасці
– Пачалі вытворчасць яшчэ аднаго арыгінальнага прадукту па ўласнай рэцэптуры – герметыка двухкампанентнага поліурэтанавага для герметызацыі міжпанэльных стыкаў
будынкаў «РамБілд № 1» незаменнага пры будаўніцтве ці рамонце. Ён прымяняецца для герметызацыі стыкаў і трэшчын у будаўнічых канструкцыях.
Важкі плюс нашага герметыка – ён лёгка наносіцца ручным інструментам, напрыклад, шпаталем. Абсталяванне для вытворчасці гэтага тавару закупляем у Кітаі. Першыя партыі прадукцыі летась і сёлета апрабаваны ўжо ў многіх гарадах Беларусі пры будаўніцтве і капітальным рамонце будынкаў. Плануем з цягам часу перайсці на выпуск аднакампанетнага герметыка. Канешне, пашыраць вытворчасць стала магчыма ў многім дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы: наша прадпрыемства атрымала магчымасць скарыстацца льготным крэдытаваннем на набыццё абсталяван-
ня, – удакладняе Аляксандр Галіцкі.
– ТАА «Акусцікмаш» атрымаў дзяржаўную пад-
трымку ў выглядзе льготнага крэдытавання на раз-віццё ўласнай вытворчасці. Такая дапамога для малога прадпрымальніцтва прадугледжана ўказам Кіраўніка дзяржавы, – гаворыць начальнік
аддзела эканомікі райвыканкама Людміла Матчэня.
Дарэчы, па папярэдняй дамоўленасці на прадпрыемстве могуць падабраць колер, каб у далейшым не фарбаваць герметык, экстранна адгрузіць тавар. І гэта толькі частка пераваг работы з «Акусцікмашам» у плане паставак «РамБілд № 1».
Што ў планах? Аляксандр Галіцкі называе асноўныя крокі: пашырэнне лінейкі выпускаемай прадукцыі, павелічэнне яе аб’ёмаў, пашырэнне рынкаў збыту, стварэн-
не новых працоўных месцаў.

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.