Папяровая краіна, якой не было
У гэтыя сакавіцкія дні сапраўдныя патрыёты суверэннай Беларусі аддаюць даніну павагі ахвярам генацыду беларускага народа. А тым часам у краінах Прыбалтыкі арганізуюць шабашы – так званыя маршы гітлераўскіх прыслужнікаў. Як чарговы ўдар у спіну ад нашых прыбалтыйскіх суседзяў, як здзекі над памяццю загінулых на палях баёў, знявечаных у канцэнтрацыйных лагерах, – шэсце «ў памяць пра латышскіх легіянераў СС», якое і ў сёлетнім сакавіку прайшло ў сталіцы Латвіі – Рызе. Нельга не правесці яшчэ адну паралель.
У гады Вялікай Айчыннай вайны прадажныя калабарацыяністы – прыспешнікі і прыслужнікі фашыстаў на касцях і пакутах народа арганізавалі святкаванне дня нараджэння так званай Беларускай народнай рэспублікі. Яна была створана ў прамым сэнсе на паперы
25 сакавіка 1918 года. Гэта з яе гербам «Пагоня» і здрадніцкім бела-чырвона-белым сцягам у 1941 годзе калабарацыяністы кланяліся ў ногі і віталі акупантаў-гітлераўцаў, а ў 2020 годзе не меншыя здраднікі пад БЧБ-сцягамі стараліся арганізаваць каляровую рэвалюцыю ў Беларусі. Што рухала «лідарамі» нацыяналістаў на чале з Ціханоўскай, Латушкам і іншымі гора-патрыётамі? Ні ў якім разе не сапраўдны патрыятызм, а жаданне выслужыцца перад заходнімі куратарамі, зарабіць як мага больш ачкоў. Пра іх гавораць у народзе: прадаліся за
30 срэбранікаў. А цяпер імкнуцца любымі спосабамі ўседзець на падачках Захаду і гатовы зрабіць усё, каб змяніць канстытуцыйны строй Беларусі сілавым шляхам. Але гэта ў іх не пройдзе, як бы ні стараліся. Што пацвярджаецца пасля таго, як беларускія спецслужбы адну за адной спынілі спробы тэрактаў на тэрыторыі нашай краіны. Як не ўдасца здраднікам навязаць Беларусі і беларусам неіснуючае свята Дзень Волі.
Дык што ж гэта за краіна – Беларуская народная рэспубліка? Разважаюць нашы землякі.
Уладзімір ПОГАС, настаўнік гісторыі Начаўскай СШ:
– Пачну з гісторыі. 25 сакавіка 1918 года ў Мінску, акупіраваным кайзераўскай Германіяй, невялі-кая частка, якая назвала сябе «беларускай інтэлегенцыяй», разам з групай царскіх афіцэраў, што ўцяклі ад рэвалюцыі, ства-рыла Беларускую народную рэс-публіку. Прынялі Трэцюю ста-тутную грамату – дакумент пра абвяшчэнне БНР незалежнай дзяржавай. Пра якую свабоду можна гаварыць, калі БНР не валодала ні суверэнітэтам, ні ўласнай тэрыторыяй (Беларусь была акупіравана Германіяй), ні канстытуцыяй, ні мясцовымі органамі ўлады, ні судовай сістэмай, ні ўзброенымі сіламі – асноўнымі атрыбутамі дзяр-жаўнасці. Зразумела, такую новую краіну ў той час не прызнала ні адна дзяржава ў свеце. А нас-тупным дзействам – Рада БНР прыняла рашэнне і звярнулася з прывітальным лістом да імператара Германіі Кайзера, тым самым унесла раскол у рады сваіх нацыянальных дзеячаў. А ў ХХІ стагоддзі ў барацьбе за ўяўную ўладу так званыя ўцекачы з Беларусі, якія аселі ў Польшчы, Прыбалтыцы, зноў перацяг-ваюць скуру адзін на аднаго – хто важнейшы. Пры гэтым ніякай ідэалогіі ці агульнай ідэі ў іх няма. Ёсць толькі жаданне зарабіць як мага больш замежных інвестыцый ва ўсемагчымыя змагарскія фонды і, адпаведна, папоўніць уласны бюджэт.
Паспрабуйце адказаць на пытанне: які ж гэта дзень волі, калі ў рэальнасці 25 сакавіка 1918 года ніякая дзяржава не была створана?
Віталій ТОЛКАЧ, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні СШ № 2:
– Гісторыя сама дае адказ на пытанне: ці лічыць дату
25 сакавіка 1918 года важнай для Беларусі. Без сумненняў, гэта адна з мільёнаў разнастайных падзей. Але па факце БНР ніхто і ніколі не прызначаў. Таму пра гэту віртуальную краіну з яе сімволікай як пра суверэнную дзяржаву на міжнароднай арэне гаварыць не даводзіцца. На пачаку 90-х гадоў мінулага стагоддзя, калі распаўся СССР і Беларусь атрымала суверэнітэт, новай краіне была патрэбна свая сімволіка. У 1991 годзе колішнія парламентарыі прынялі рашэнне, што менавіта бела-чырвона-белы сцяг можа стаць увасабленнем беларускай незалежнасці. Аднак лёс такой сімволікі аказаўся нядоўгім. Чаму? Народная памяць занатавала, што ў Вялікую Айчынную вайну пад гэтым сцягам віталі і ўслаўлялі фашызм, а гэта ўжо здрадніцтва. І хваля народнага абурэння паднялася па ўсёй маладой Рэспубліцы Беларусь. І па ініцыятыве першага Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на рэспубліканскім рэферэндуме ў 1995 годзе жыхары Беларусі большасцю галасоў адмовіліся ад БЧБ-сцяга і герба «Пагоня». Сёння апазіцыйныя колы – так званыя ўцекачы і іх куратары на Захадзе – надзвычай вялікую ўвагу надаюць Дню Волі. Але гэта ўсяго толькі чарговая спроба раскачаць моладзь, сфарміра-ваць антыдзяржаўныя погляды, падарваць у беларусаў пачуццё патрыятызму і веру ў будучыню. Лічыць дзень утварэння неіснуючай БНР святам – недапушчальна. У Беларусі ёсць сапраўдныя святы, якія гістарычна абгрунтаваны і якімі ганарацца многія пакаленні, –
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня). Нашы дзяды і
прадзеды адстойвалі мірнае сёння Беларусі не пад БЧБ-сцягам.
Дзіяна БУРАК, інспектар аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах мо-ладзі райвыканкама, член Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь:
– Кожнае новае пакаленне бе-ларусаў піша сваю старонку ў гісторыю Беларусі. Мы, моладзь, выраслі ў незалежнай дзяржаве, дзе грамадзяне абапіраюцца на закон справядлівасці, ведаюць цану міру, помнім, як заваявана свабода і незалежнасць нашай краіны. Як патрыёты Беларусі не дапусцім спроб перапісаць гісторыю, напісаную нашымі продкамі. У нас адна краіна – Рэспубліка Беларусь. У нас прыго-жыя Дзяржаўныя флаг і герб, якія так адпавядаюць міралюбівай і гасціннай Беларусі. Мы, моладзь, гаворым катэгарычнае «не» БЧБ-сцягу і «Пагоні». Не раздзяляю і не падтрымліваю неіснуючае свята Дзень Волі.

