Шмат травы – гаспадар удалы. У Ляхавіцкім раёне сезон корманарыхтовак на фінішнай прамой

●У Ляхавіцкім раёне сезон корманарыхтовак на фінішнай прамой – каля 90 працэнтаў запланаванага ўжо скошана

Кіраўнік вытворчага ўчастка Іван Пірштук і механізатар кормаўборачнага камбайна
Анатолій Чаркас
з ААТ «Жарабковічы».

Першатраўе ў гэтам годзе не самае цудоўнае ў параўнанні з леташнім травастоем. Затое інтэнсіўнасць корманарыхтоўчых работ у раёне значна большая. Першая касьба шматгадовых траў у раёне гатова ўжо выйсці на фінішны круг.

Каля 90 працэнтаў шматгадовых угоддзяў раёна скошана. Абсалютна пераважная частка пракосаў даведзена да ладу па паказчыку вільготнасці і належным чынам уладкавана: закладзена ў сянажныя траншэі, загорнута ў прэс-плёнку, нязначная частка травы стала сенам.
Сенам становіцца толькі тая частка скошанай травы, якую не атрымалася прыстасаваць пад сянаж, напрыклад, калі перасохла. Гэта зусім нязначная частка скошанага. Пры сезонным плане сенанарыхтовак у 5 600 тон, у сенасховішчах гаспадарак іх знаходзіцца ўсяго каля сотні. У «Ліпнянцы» – 50, «Белазем’і» – каля двух дзясяткаў, у «Жарабковічах» нязначна больш за дзясятак.

Механізатар пагрузчыка «Амкадор» Сяргей Масцілоўскі.


А вось маса ўжо нарыхтаваных сянажных закладак па стане на
7 чэрвеня ў ААТ «Жарабковічы» складае каля 10 тысяч тон.
«Веснікаўцы» пабывалі на трава-ўборачным палетку, папрысутнічалі на закрыцці адной і закладцы іншых сянажных траншэй.
– Травы ў гэтым годзе некалькі саступаюць мінулагоднім. Майскія прымаразкі, працяглая адсутнасць дажджоў не дазволілі шматгадовым раскрыцца ў поўнай меры. Ва ўмовах недахопу вільгаці найбольш пацярпелі травы злакавай групы. Люцэрна выйшла больш-менш нядрэннай, – гаворыць кіраўнік вытворчага ўчастка № 2 ААТ «Жарабковічы» Іван Пірштук.

Механізатар на адвозцы сянажнай масы Анатолій Петух.


Завяршаюцца работы на чарговай сянажнай траншэі гаспадаркі. Некалькі часу назад яна была пад завязку запоўнена сянажнай масай. Каля дзвюх гадзін заняла фінішная даўтрамбоўка – і вось ён, момант тэхналагічнай ісціны. Работнікі зацягваюць паверхню поліэтыленавай плёнкай.


Другім участкам корманарых-тоўчых работ гэтага вытворчага ўчастка ААТ «Жарабковічы» будзем лічыць палетак шмагадовых траў. Яшчэ ўчора ён буяў люцэрнай, пра якую сёння нагадвае толькі акуратнае, але пажоўклае ржышча. Камбайнам-падборшчыкам кіруе ас у механізатарскай справе Анатолій Чаркас.
Трэцяй на шляху корманарыхтоўчай лакацыяй ААТ «Жарабковічы» стала яшчэ адна сянажная траншэя. Тут прымалі сыравіну з травяных палёў. Перавозчыкі здробненай травяной масы – трактары, а таксама МАЗы – прыбывалі па роўным графіку.

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.