Асцерагайцеся чумы… афрыканскай

Афрыканская чума свіней, вядомая таксама пад назвамі афрыканская ліхаманка, хвароба Мантгомеры, – вельмі заразная вірусная хвароба.

Асноўныя прыкметы чумы: жывёла адмаўляецца ад кармоў, у яе павышаецца тэмпература цела да 40–42 градусаў на працягу трох – сямі дзён, сінее ці чырванее скура вушэй, жывата, пачынаецца рвота і іншае.
Для чалавека афрыканская чума свіней небяспекі
не ўяўляе, як і для іншых жывёл. Але хто заўгодна можа стаць пераносчыкам інфекцыі. Гэта вялікая небяспека як для свінафермаў, так і для прыватных падвор’яў.
Асноўным дакументам, адпаведна якому праводзяцца мерапрыемствы па прафілактыцы і ліквідацыі хваробы, з’яўляюцца Ветэрынарна-санітарныя правілы барацьбы з афрыканскай чумой свіней. Згодна з пунктам 20 Правілаў і рашэннем Ляхавіц-кага райвыканкама № 328 ад 8.04.2016 года вызначана буферная зона ад свінакомплексу ЗТАА «Белдан», забаронена ўтрыманне свіней грамадзя-намі ў асабістых падсобных гаспадарках у вёсках Гута, Падлаззе і аграгарадку Востраў. Забарона дзейнічае і сёлета.
У летні перыяд узрастае небяспека ўзнікнення афры-канскай чумы ў асабістых падвор’ях. Неабходна строга выконваць асноўныя правілы ўтрымання свіней і іх догляду, каб чума не трапіла на падвор’і грамадзян.
Вось асноўныя з іх. Утрымліваць свіней бязвыгульна, для догляду жывёлы варта знайсці спецадзенне і абутак, інвентар, пры ўваходзе ў хлеў пакласці дэзынфіцыраваны дыванок. Не набываць жывых свіней, мяса і мясапрадукты без ветэрынарных суправаджальных дакументаў, не карміць свіней кармамі, у тым ліку зернем, сумесямі з яго, якія не прайшлі тэрмічную апрацоўку. Пасля кожнага наведвання лесу верхняе адзенне абавязкова трэба дэзынфіцыраваць. Важна рэгулярна ачышчаць і дэзынфіцыраваць памяшканні, дзе ўтрымліваецца жывёла і захоўваюцца кармы.
У выпадку захворвання ці падзяжу свіней абавязкова неабходна паведаміць у ветэрынарную службу па тэлефонах: 2-13-49, 6-07-44, 8-029-720-32-89, 8-029-722-38-01.
За дзеянні, якія пацягнулі за сабой узнікненне ачагоў чумы і яе распаўсюджванне, прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць.

Павел ХЕВУК, начальнік Ляхавіцкай раённай ветэрынарнай станцыі.