Далучайцеся, каб партфель быў поўным. Раённыя арганізацыі БРСМ, БСЖ, Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, «Белай Русі», Фонда міру далучыліся да дабрачыннай акцыі

Праз тыдзень званок зноў пакліча хлопчыкаў і дзяўчынак у краіну ведаў – пачнецца 2023/2024 навучальны год. Школьныя зборы выйшлі на фінішную прамую. Па традыцыі да гэтай важнай падзеі далучаюцца неабыякавыя людзі: землякі, прадпрыемствы і арганізацыі. Калектыўна «збіраюцца ў школу» і на Ляхавіччыне.

У мінулую суботу на рыначнай плошчы райцэнтра раённыя арганізацыі БРСМ, БСЖ, Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, «Белай Русі», Фонда міру правялі дабрачынную акцыю «Збяром партфель разам». Кожны жадаючы мог набыць канцтавары, дзённікі, сшыткі, іншыя школьныя прылады і пакласці ў агульную скрынку. Усё сабранае будзе перададзена рабятам з няпоўных, мнагадзетных, неўладкаваных сем’яў, якія маюць патрэбу ў падтрымцы.
Раніцай у панядзелак перасоўныя паліцы са школьнымі таварамі размясціліся ў фае Ляхавіцкага райвыканкама. Ролі добрых чараўнікоў выканалі кіраўнікі арганізацый раёна, супрацоўнікі розных структурных падраздзяленняў райвыканкама. Усе сабраныя школьныя рэчы адправяцца па адрасах, дзе яны найбольш патрэбныя і дзе іх так чакаюць дзеці.
Многія прадпрыемствы і ўстановы пакуюць свае дабрачынныя вялікія школьны партфелі, аказваецца матэрыяльная дапамога сем’ям, дзе выхоўваюцца дзеці-навучэнцы, для падрыхтоўкі да новага навучальнага года.

Галіна КАНЬКО.