Жыццё – бясцэнны дар. 10 верасня – сусветны дзень прадухілення самагубстваў

Суіцыд – акт самагубства, учыненага чалавекам у стане моцнага душэўнага расстройства або пры наяўнасці розных псіхічных захворванняў.

Суіцыдальныя паводзіны – паняцце больш шырокае і акрамя суіцыду ўключае ў сябе суіцыдальныя замахі, спробы і праяўленні.
Узнікненню суіцыдальных паводзін садзейнічаюць трывожныя і дэпрэсіўныя станы. Прыкметамі дэпрэсіі ў дзяцей могуць быць сум, адчуванне бяссілля, парушэнне сну і апетыту, зніжэнне вагі і саматычныя скаргі, страхі, няўдачы і зніжэнне інтарэсу да вучобы, пачуццё непаўнацэннасці ці непрызнання, празмерная самакрытычнасць, замкнутасць, трывога, агрэсіўнасць і нізкая ўстойлівасць да псіхічнага стану, выкліканаму няўдачай у задавальненні жадання.
Да самаразбуральных і суіцыдальных паводзін прыводзяць злоўжыванне алкаголем, ужыванне наркотыкаў, моцнадзейных медыкаментозных сродкаў, курэнне, ператамленне на рабоце, кіраванне аўтамабілем і матацыклам у нецвярозым стане.
Для аналізу прыроды самагубстваў вялікае значэнне мае разуменне матываў, што ляжаць у аснове суіцыдальных дзеянняў.
Існуюць рэкамендацыі па прадухіленні самагубстваў,
а таксама формы арганізацыі медыцынскай і сацыяльна-псіхалагічнай дапамогі людзям, якім неабходна кваліфікаваная парада або медыкаментознае лячэнне.
Службы псіхалагічнай дапамогі арыентаваны ў першую чаргу на асоб, якія знаходзяцца ў стане псіхалагічнага крызісу, людзей, якія схільныя да ўплыву стрэсавых фактараў і з’яўляюцца суіцыданебяспечнымі. Адзін з галоўных прынцыпаў дзейнасці службаў – ананімнасць. А таксама падраздзяленні службы не размяшчаюцца на тэрыторыі псіхіятрычных устаноў.
Акрамя аховы здароўя, праблемай суіцыдальных паводзін займаецца служба абароны насельніцтва.
Існуюць розныя формы псіхапрафілактычнай работы. Вядучымі сацыяльна-псіхалагічнымі
метадамі з’яўляюцца інфармаванне, групавыя дыскусіі, трэнінгавыя практыкаванні, ролевыя гульні, мадэліраванне эфектыўных сацыяльных паводзін, псіхатэрапеўтычныя методыкі.
У цяжкіх жыццёвых сітуацыях, калі здаецца, што вы знаходзіцеся ў бязвыхадным становішчы, званіце ў службу экстраннай псіхалагічнай дапамогі «Тэлефон даверу». Кругласутачна вам дапамогуць ананімна кваліфікаваныя спецыялісты ў галіне псіхалогіі.
У Брэсце для дарослых і дзяцей – 8 (0162) 51-10-13, кароткі
нумар 170. У Мінску для дарослых – 8 (017) 352-44-44, 304-43-70;
для дзяцей і падлеткаў – 8 (017) 263-03-03. Агульнарэспубліканская дзіцячая тэлефонная лінія (ананімны тэлефон даверу для непаўналетніх) – 8-801-100-16-11.
Любы чалавек мае магчымасць: 
● пагаварыць з уважлівым кансультантам і быць у поўнай упэўненасці, што гэта застанецца ў тайне;
● устанавіць кантакт з
чалавекам, якому можна даверыцца;
● быць прынятым як асоба ў цэлым, з усімі перажываннямі, праблемамі і жаданнямі;
● выказваць пачуцці і думкі, не падвяргаючыся ацэнцы і націску;
● атрымаць дапамогу і знайсці свой шлях да нармальнага жыцця.
Памятайце, жыццё – бясцэнны дар. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!
Анастасія КАСЦЮК, псіхолаг Ляхавіцкай ЦРБ.