Аб стварэнні Ляхавіцкай раённай выбарчай камісіі

На падставе пункта 2 часткі дзявятай артыкула 24,
артыкула 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, разгледзеўшы пратаколы пасяджэння кіруючых органаў раённых арганізацыйных структур палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, пратаколы сходаў працоўных калектываў, заявы выбаршчыкаў аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад Ляхавіцкай раённай выбарчай камісіі, прэзідыум Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў і Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт (далей – райвыканкам) прынялі рашэнне № 47/1556 ад 08.12.2023
«Аб стварэнні Ляхавіцкай раённай выбарчай камісіі».

Ляхавіцкая раённая выбарчая камісія створана ў колькасці 11 (адзінаццаці) чалавек.
У склад Ляхавіцкай раённай выбарчай камісіі ўвайшлі прадстаўнікі ад грамадзян шляхам падачы заяў, ад працоўных калектываў, ад Ляхавіцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын», Ляхавіцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру», Ляхавіцкага раённага аддзялення Брэсцкай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь», Ляхавіцкай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» і прафсаюзных арганізацый.
Ляхавіцкая раённая выбарчая камісія будзе размяшчацца па адрасе: г. Ляхавічы, пл. Леніна, 3, адміністрацыйны будынак Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта, кабінет № 202, тэлефон 6-04-22.

Рэжым работы камісіі:
у будныя дні з 10 да 19 гадзін (перапынак з 14 да 15 гадзін);
у суботу з 10 да 14 гадзін.