Рашэнне Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 8 снежня 2023 г. № 1555 «Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў»

На падставе часткі чатырнаццатай артыкула 61 і часткі чатырнаццатай артыкула 65 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

1.Вызначыць месцы, забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць дзявятага склікання на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна, на адлегласці 20 метраў ад:
1.1. будынка Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта (далей – райвыканкам);
1.2. будынка суда Ляхавіцкага раёна;
1.3. будынка пракуратуры Ляхавіцкага раёна;
1.4. будынка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама;
1.5. аб’ектаў аўтамабільнага і чыгуначнага транспарту (вакзал, станцыі, пасадачныя платформы).

2.Кантроль за выкананнем данага рашэння ўскласці на намесніка старшыні райвыканкама
па напрамку дзейнасці, аддзел унутраных спраў райвыканкама.

3.Рэдакцыі раённай газеты апублікаваць данае рашэнне ў бліжэйшым выпуску раённай газеты «Ляхавіцкі веснік» пасля прыняцця рашэння.

4.Аддзелу ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама размясціць данае рашэнне на афіцыйным сайце райвыканкама пасля прыняцця рашэння, не пазней за наступны дзень за днём прыняцця рашэння.

Старшыня М. М. Мароз.
Кіраўнік справамі У. У. Стыкуць.