Факт-экспрэс-навіны Ляхавіччыны

ПАТРЫЯТЫЗМ. Учора ў мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой” прайшоў круглы стол па тэме “Патрыятычная тэматыка ў сродках масавай інфармацыі Брэстчыны ў год 70-годдзя вызвалення Беларусі”.

Да ўдзелу ў “круглым стале” былі запрошаны СМІ вобласці, у сустрэчы прыняў удзел і прадстаўнік нашай раёнкі.

● Нацыянальнае кадастравае агенцтва прапануе правесці ў Беларусі масавую ацэнку нерухомай маёмасці ўсіх тыпаў, паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці.

Пачаць стварэнне сістэмы масавай ацэнкі нерухомай маёмасці ўсіх тыпаў прапануецца з пілотнага праекта, які пройдзе на тэрыторыі Савецкага раёна Мінска і Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.

Фінансаванне работ па пілотным праекце, у выпадку яго прыняцця, плануецца за кошт рэспубліканскага бюджэту. Арыенціровачны тэрмін яго рэалізацыі – год-паўтара.

● “ПРАМАЯ ЛІНІЯ”. Як паведамілі ў МВУ “Баранавічыміжрайгаз”, 10 красавіка з 14.30 да 15.30 па тэлефоне 2-12-47 кіраўніцтва арганізацыі правядзе “прамую тэлефонную лінію” для насельніцтва Ляхавіцкага раёна па тэме “Новая рэдакцыя Правілаў карыстання газам у быце”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *