Ад усёй прафсаюзнай душы. У Ляхавіцкім раёне прафсаюзы далучыліся да акцыі «Ад усёй душы»

Ад усёй душы – толькі так і не інакш на Ляхавіччыне ў снежаньскія дні віншуюць са святамі не толькі дзяцей, але і землякоў пажылога ўзросту.
Па ініцыятыве Прэзідэнта ў Беларусі нарадзілася новая традыцыя – у навагоддзе дарыць увагу і клопат людзям старэйшага пакалення. Рэспубліканская дабрачынная акцыя для пажылых людзей стартуе 26 снежня. Але шматлікія віншавальныя мерапрыемствы ў раёне пачаліся яшчэ напярэдадні. Старшыня раённай арганізацыі прафсаюза АПК Ірына Чура і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Тамара Пракап’юк з віншаваннямі і падарункамі ў мінулую пятніцу завіталі да ветэранаў прафсаюзнага руху – тых, хто шмат гадоў узначальваў прафсаюзныя пярвічкі сваіх арганізацый і прадпрыемстваў, а зараз на заслужаным адпачынку. У якасці падарункаў – лінейка малочнай прадукцыі «Ляхавічок».

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Сярод тых, каго віншавалі прафсаюзы, – Герой Сацыялістычнай Працы Генрых Траццяк. Пажа-данні здароўя і бадзёрасці чаргаваліся з цудоўнымі ўспамінамі. Гаварылі пра працоўныя будні Генрыха Міхайлавіча, пра важнасць сямейнага тылу і ўзаемаразумення. Герою Сацыялістычнай Працы і яго спадарожніцы жыцця Ларысе Паўлаўне ёсць пра што рас-казаць і якія парады даць іншым. Генрых Міхайлавіч каля трох дзесяцігоддзяў старшынстваваў у калгасе імя Ламаносава, дзесяць гадоў узначальваў раённую ветэранскую арганізацыю. На пенсіі Траццякі ўсе свае сілы і энергію ўкладваюць у сядзібу Бохвіцаў, праводзяць там экскурсіі для турыстаў.
Ляхавічанка Вольга Бурак 20 гадоў працавала галоўным эканамістам на мясцовым кансервавым заводзе і амаль столькі ж узначальвала прафсаюзную пярвічку. Галоўным у прафсаюзнай дзейнасці лічыла і лічыць клопат пра людзей. Адзначае, што важна было не толькі арганізаваць цікавую паездку, але і захаваць давер работ-нікаў, надаць належную ўвагу пытанням аховы працы і здароўю завадчан. І сёння Вольга Бурак заўсёды рада сваім калегам і радуецца кожнаму іх вытворчаму дасягненню.
Жыццярадасная, актыўная і нераўнадушная – так пра былога майстра швейнай вытворчасці і прафсаюзнага лідара Ніну Баляйчук гавораць на Ляхавіцкім ільнозаводзе. Падкрэсліваюць, што яна была ініцыятарам шматлікіх экскурсій і паездак. Дзе толькі ні пабывалі: і ў Нясвіжскім, і ў Лідскім замках, у Каробчыцах,
Дудутках і г. д. Са сваімі ідэямі заўсёды ішла да дырэктара і адстойвала інтарэсы працаўнікоў. І сёння завадчане не губляюць сувязі з паважанай Нінай Баляйчук і ў падарунак аформілі ёй падпіску на «Ляхавіцкі веснік» на паўгоддзе.
Таццяна Таранда ў СВК «Ляхавіцкі» да выхаду на пенсію шмат гадоў паспяхова сумяшчала прафесійныя абавязкі агранома з прафсаюзнымі. Больш за дзесяць гадоў Таццяна кіравала прафсаюзным жыццём пярвічкі і ўмела аб’яднаць людзей, была добрым і справядлівым лідарам.
Аляксандра Матчэня некалі атрымала дыплом Ляхавіцкага ветэрынарнага тэхнікума, працавала там лабарантам, шмат гадоў узначальвала каледжскую прафсаюзную пярвічку, а зараз узначальвае яе пярвічную ветэранскую арганізацыю. Актыўная і нераўнадушная, яна стараецца прымаць удзел у прафсаюзных справах і цесна ўзаемадзейнічае з раённым прафсаюзным аб’яднаннем. З’яўляецца намеснікам старшыні раённай ветэранскай арганізацыі.
– Гэта вельмі правіль-на, што навагодняй атмасферай ахоплены і падрастаючае пакаленне, і землякі залатога ўзросту. Прафсаюзныя пярвічкі віншуюць дзяцей сваіх працаўнікоў, калег і ветэранаў працы, для якіх важна не быць адзінокімі ў навагоднія святочныя дні, – падкрэсліваюць прафсаюзныя лідары Ірына Чура і Тамара Пракап’юк.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.