А «Шлях новы» – гучыць! У чым сакрэт дынамічнага развіцця сельгаспрадпрыемства ў Ляхавіцкім раёне

ААТ «Шлях новы» на сельскагаспадарчай карце раёна займае трывалыя пазіцыі. Штогод узнімае планку вышэй – у чым сакрэт дынамічнага развіцця? АДКАЗЫ ТУТ (Фермерскі почырк Сакуноў)

а таксама ТУТ (Разам па адным шляху)

Агульная зямельная плошча – 8 708 гектараў, плошча сельгасугоддзяў складае 7 916 гектараў, ворыва – 5 254 гектары.
Сярэдні бал сельгасугоддзяў – 39. Найбольшую ўдзельную вагу ў структуры пасяўных плошчаў займаюць збожжавыя – 42 працэнты
і кукуруза на зялёны корм – 25 працэнтаў.

Сярод асноўных  напрамкаў работы прадпрыемства – вытворчасць малака высокай якасці, вырошчванне азімых і яравых зерневых культур, цукровых буракоў, рапсу, забеспячэнне грамадскай жывёлагадоўлі якаснымі кармамі

Раслінаводства прадпрыемства на працягу многіх гадоў не ўяўляецца
без вырошчвання цукровых буракоў.
У мінулым годзе было атрымана 14 184 тоны салодкіх караняплодаў
пры ўраджайнасці 473 цэнтнеры з гектара (+178), ураджайнасць у 2022 годзе складала 295 цэнтнераў з гектара.

Жывёлагадоўля – асноўная галіна, якая вызначае эканоміку прадпрыемства ў цэлым.