У чат-бот тэлеграм-канала «Ляхавіцкага весніка» напісалі жыльцы з дома № 37 па вуліцы Леніна

У чат-бот тэлеграм-канала «Ляхавіцкага весніка» напісалі жыльцы трэцяга пад’езда дома № 37 па вуліцы Леніна ў райцэнтры. Іх праблема – у суседзях, якія не лічаць патрэбным выкідваць смецце ў камунгасаўскую машыну, а пакідаюць пакеты каля урны каля пад’езда.

І гэта не адзінкавы выпадак, што пацвярджаюць кадры відэаназірання. Па словах аўтараў паведамлення, гаспадары пакетаў з адходамі на заўвагі не рэагуюць. «Што рабіць?» – пытаюць жыльцы шматкватэрніка. Сітуацыю пракаменціраваў намеснік дырэктара КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Віталій Калупановіч:
– Збор, вываз, утылізацыя цвёрдых бытавых адходаў –
складнік навядзення чысціні ў горадзе і камфортнага пражывання. Спецтранспарт камунгаса збірае смецце згодна з графікам. У двор па вуліцы Леніна, 37 машына прыязджае чатыры разы на тыдзень. Праблемы з тым, каб падстроіцца пад графік і выкінуць смецце як належыць, лічу, не існуе. Галоўнае – сумленне чалавека. Тым, хто пакідае брудныя «сюрпрызы» на вуліцы, варта ведаць, што невыкананне ўстаноўленага заканадаўствам аб абыходжанні з адходамі абавязку па забеспячэнні збору, абясшкоджвання і (або) выкарыстання адходаў тавараў і адходаў упакоўкі згодна з часткай трэцяй артыкула 16.44 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь караецца штрафам у памеры
да 30 базавых велічынь.
Калі ж сітуацыя з «пакетамі» зноў паўторыцца, жыльцам дома № 37 па вуліцы Леніна варта звярнуцца ў КУМВП ЖКГ «Ляха-
віцкая ЖКГ» з прыкладаннем фактаў нядобрасумленнасці суседзяў.

#АНАТОМІЯ ПРАБЛЕМЫ