Дарогу – кукурузе. У ЗАТ «Белпрампрыбор» Ляхавіцкага раёна сеюць кукурузу

Механізатар Генадзій Яфімовіч.

На сумежным з вёскай Малышы полі вялася сяўба кукурузы. А засеяны 7 сакавіка аўсом палетак за Стральцамі, дзе яна выступала папярэднікам, ужо радаваў сэрца агранома аптымістычна-бадзёрымі ўсходамі. І ўсё гэта пра ЗАТ «Белпрампрыбор» у чацвёрты дзень другога месяца вясны.

Тэмпературны «выбух», што меў месца ў другой палове мінулага тыдня, адкрыў дарогу цеплалюбівым. Да сяўбы кукурузы прыступілі ў ЗАТ «Белпрампрыбор». Зрабілі гэта першымі ў нашым раёне і аднымі з першых у Брэсцкай вобласці. Параўнальна нядаўна гэты ўчастак поля знаходзіўся пад агародамі жыхароў вёскі Малышы. Вузкі, гонам да сотні метраў, ён вымушаў сеялку «круціцца», а ўзнятыя агрэгатам хмары пылу рабілі агрэгат ледзь бачным.
– У тым самы сум – жорсткі недахоп вільгаці ў глебе, – разважае галоўны аграном акцыянернага таварыства Віктар Канецпольскі.
У той дзень на палетку была задзейнічана васьміра-довая кукурузная сеялка. У агрэгацыі з трактарам «Беларус-1523» пад кіраў-ніцтвам спрактыкаванага ў механізатарскай справе Генадзія Яфімовіча машына спрытна «вырэзвала» кругі па сухой, цёплай глебе. Спяшацца, тым больш фарсіраваць справу пакуль няма сэнсу.
– Было б інакш, выпусцілі б дадатковую адзінку тэхнікі. Яна адрамантавана, падрыхтавана, знаходзіцца на машынным двары і чакае каманды на выхад у поле. Пачакаем і мы, тым больш, што ўжо ў ноч на нядзелю прагназуецца змена надвор’я. З пахаладаннем да лёгкага мінуса і ападкаў у выглядзе снегу, – тлумачыць яравую стратэгію галоўны спецыліст.
А каб інструментальна прадэманстраваць карэспандэнтам пасяўную спеласць глебы, дастае са службовай «Нівы» адмысловы градуснік, паглыбляе яго тэмпературны датчык на 100–120 мілімет-раў, і пасля кароткага чакання стрэлка спыняецца на адзнацы, блізкай да
12 градусаў па Цэльсіі.
Поле, якое ў хуткім часе абяцае стаць «царскім», займае 47 гектараў. Пасяўныя работы на ім пачаліся за некалькі дзён да нашага прыезду. Спачатку ажыццяўляліся ў рэжыме настройкі, спробных праходаў-кругоў і з няпоўнай загрузкай па часе. Але, нягледзячы на стартавыя акалічнасці, засеяць атрымалася каля паўтара дзясятка кукурузных гектараў. А на заканчэнне мінулай пятніцы было абяцана прыбавіць яшчэ як мінімум дзясятак і выйсці на 25 пасеяных кукурузных гектараў.
І на гэтым, калі не дакладна, то найбольш верагодна, нябёсы скамандавалі аграрыям узяць паўзу на сяўбе. Ужо на наступны дзень надвор’е пачало псавацца. У ноч на нядзелю ртутны слупок тэрмометра апусціўся ў «сінюю» зону, прыйшоў красавіцкі снег. Якая сяўба ў такіх умовах? І, згодна з прагнозамі, лёгкі начны мінус будзе суправаджаць нас ледзь ці не ўвесь бягучы працоўны тыдзень. Гэта азначае паўзу ў вядзенні яравых палявых работ.
У 2025 годзе «Белпрам-прыбор» плануе вырасціць 600 гектараў кукурузы. Большую яе частку плануецца ўбраць на «зялёныя» мэты. Але не толькі, будзе і зерне, якое лічыцца ці не самым лепшым «хлебам» для буйной рагатай жывёлы.
У цэлым у раёне запланавана пасеяць кукурузу на больш як дзевяці тысячах гектараў. І гэта ці не на тысячу адзінак плошчы больш за тое, што раён меў летась. Самы значны кукурузны клін Ляхавіччыны размесціцца ў «Жараб-ковічах» – 2 100 гектараў, у «Ліпнянцы» на паўтары сотні гектарных квадратаў менш. Але адметнасць апошняга прадпрыемства ў тым, што на 850 гектарах тут мяркуецца мэтанакіравана вырасціць і сабраць зерне. Можна таксама адзначыць саліднасць кукурузных плошчаў у ААТ «Шлях новы», СУП «Белазем’е»,
ААТ «Нача». У астатніх менш, на ўзроўні «Белпрам-прыбора».

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.