Шклянка вінавата

Наўрад ці думаў вясковец, што чарговая сустрэча з алкаголем будзе мець такія непрыемныя для яго здароўя наступствы: не справіўся з каардынацыяй рухаў у сваім доме і …ўпаў на шклянку. У выніку са шматлікімі рэзанымі ранамі ў стане алкагольнага ап’янення апынуўся на бальнічным ложку.

Таксама шпіталізацыя стала заключным акордам высвятлення адносін паміж жыхаром Ціткаўшчыны і двума знаёмымі з Гарбачоў. Пагаварылі так, што аднаму з іх спатрэбілася дапамога медыкаў.

З 10 па 15 лістапада на тэрыторыі раёна праходзіла рэспубліканская прафілактычная акцыя «Цвярозасць і праца – нормы жыцця». За гэты час у РАУС дастаўлена 45 жыхароў раёна, якія знаходзяцца на разнастайных уліках у міліцыі, раней учынялі правапарушэнні.

***

З пачатку лістапада ў РАУС дастаўлена 10 чалавек, якія знаходзіліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане, 2 — за дробныя крадзяжы, 5 сямейных скандалістаў і столькі ж гора-вадзіцеляў, якія п’янымі кіравалі транспартнымі сродкамі (прычым, сярод аматараў пракаціцца пад градусам была дзяўчына 1995 года нараджэння).

Са зводкамі РАУС знаёмілася

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *