Мяса-малочны рад. Па выніках чатырохмесячнай работы жывёлагадоўля Ляхавіцкага раёна выйшла на 700-грамовыя сутачныя прывагі БРЖ
І, здаецца, адбылося гэта ўпершыню за доўгія гады. Што адметна, па стане на пачатак мая, у сярэднясутачных прывагах буйной рагатай жывёлы падрасла большасць сельскагаспадарчых арганізацый. Адны, як, напрыклад, ААТ «Нача» – на 43 грамы ў адносінах да мінулагодняй базы, іншыя на 50, 80. А «мясная» прыбаўка СУП «Белазем’е» склала ледзь ці не дзве з паловай сотні грамаў на кожнай галаве. І сёння гэты паказчык па ўнітарным прадпрыемстве ў сярэднім раўняецца 726 грамам, што з’яўляецца другой лепшай лічбай сярод сямі гаспадарак Ляхавіччыны.

А лідарскую пазіцыю даўно, цвёрда і са значным адрывам ад іншых займае СВК «Ляхавіцкі». Прычым не стаіць на месцы, знаходзіць магчымасці з месяца ў месяц павышаць свой і без таго зусім не нізкі ўзровень сярэдніх прываг.
Першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Васілій Пыжык на пытанне, ці можна пакласці ў аснову газетнага артыкула гэты 700-грамовы факт «Белазем’я», адказаў больш чым сцвярджальна:
патрэбна.
І раскрыў сакрэты, дзякуючы якім гэта атрымалася: кармы, тэхналогіі, дысцыпліна, мяккая зіма. Аднак ключавая роля належыць людзям – кіраўніцтву, спецыялістам і радавым працаўнікам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Ляхавіччыны. У значнай ступені жывёлаводам, але ж не толькі ім. Вядомае выслоўе аб тым, што малако, як і мяса ў жывёлы на языку, не падлягае сумненню. Важнае значэнне маюць і многія іншыя пытанні, аднак у выпадку недахопу ці недастатковай якасці сенажу-сіласу ўсё астатняе не мае значэння, паколькі вартага выніку
не атрымаецца.
А кармы – гэта раслінаводства і раслінаводы, для якіх мінулагодняя корманарыхтоўчая кампанія склалася ў цэлым нядрэнна. Ва ўсіх гаспадарках раёна былі і патрэбныя аб’ёмы, і больш-менш належная якасць кармавых закладак. Па меншай меры, ні адной з іх у канцы сезона не давялося «бегаць» па суседскіх дварах з працягнутай рукою.
Самым актуальным сённяшнім клопатам у вяскоўцаў з’яўляецца чарговая корманарыхтоўчая эпапея, пачаўся яе першы этап. Яго адметнасць, як можна меркаваць, яшчэ і ў тым, што ў выніку майскіх прымаразкаў асобныя ўчасткі травяных палеткаў аказаліся пашкоджанымі. Актуальна ў тым ліку і задача хутчэй справіцца з імі і адкрыць шлях для росту атавы. Пры гэтым ні на хвіліну не ўпускаць пытанні якасці. Яна пачынаецца на зялёным палетку, а завяршаецца тыдні пасля ў, напрыклад, сянажнай траншэі. Іменна ў кармах першы сакрэт высокіх сутачных прываг буйной рагатай жывёлы, кілаграмы і якасны састаў малака.
Што да ўдояў-надояў, то жывёла-гадоўля Ляхавіцкага раёна прытрым-ліваецца ў гэтым пытанні свайго як мінімум паўтарагадовага шляху. Дэманструе валавую вытворчую дынаміку, павялічвае ўдойнасць сярэдняй каровы, дабаўляе працэнты рэалізацыі малака гатункамі экстра і вышэйшым. Па выніках красавіка, напрыклад, яго стала на працэнтную адзінку больш, чым год назад. Але ж іменна аб’ёмы рэалізацыі малака высокімі гатункамі павінны стаць большымі. Калі не дасягнуць узроўню СВК «Ляхавіцкі» і ЗАТ «Белпрампрыбор», то максімальна да іх наблізіцца.
Іван КАВАЛЕНКА.

