Хлеб для Радзімы

10240 тон адборнага зерня павінен наш раён засыпаць у засекі дзяржавы. Сельгаспрадпрыемствы амаль з першых дзён уборачнай кампаніі сталі адпраўляць аўтамабілі, гружаныя збожжам новага ўраджаю, на хлебапрыёмныя пункты. Па стану на 10 жніўня раён выканаў дзяржзаказ на 62 працэнты. Экватар пройдзены, але для паспяховага завяршэння шляху яшчэ нямала. Лепшае зерне, даведзенае да патрэбнай кандыцыі, – толькі такое ў лік дзяржзаказу. Асобая ўвага ўдзяляецца якасці піваварнага ячменю. Першымі выканалі дзяржзаказ ААТ ”Ляхавіцкі льнозавод”. СВК “Ордэна ”Знак Пашаны” Кастрычнік”, “Дарава”, “Востраў-Агра”, “Тальмінавічы”. 26 тон засталося адправіць СВК ”Шлях новы”, 67 тон – СВК ”Ліпнянка”, закрываюць свой план хлебаробы СВК ”Канюхі”, ААТ ”Ляхавіцкі райаграсервіс”.
Масавая адпраўка зерня пачалася ў СВК “Ляхавіцкі”, ДП “Нача”. За-трымлівае продаж зерня дзяржаве СВК “Жарабковічы”, які яшчэ толькі плануе адпраўку першых тон на збожжапрыёмны пункт. Усяго ж сельгаскааператыву патрэбна прадаць дзяржаве 3160 тон зерня. Недаравальны падыход да справы дзяржаўнай важнасці. Зацягнуты ў гаспадарцы пачатак жніва даў такі адмоўны вынік. Патрабуецца тэрміновае выпраўленне сітуацыі.
Дзяржаўны план – закон, таму сёлетні ўклад хлебаробаў раёна ў агульны каравай рэспублікі, як заўсёды, павінен быць важкім і своечасовым.
Мікалай ВАРАЖУН, начальнік райсельгасхарчу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *