Калектыўны зварот і пытанні асабістага характару. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Георгій Хлябовіч працаваў у Ляхавіцкім раёне. Хто звярнуўся да яго за дапамогай
У мінулы аўторак дэпутат Палаты прадстаўнікоў Георгій Хлябовіч працаваў у Ляхавіцкім раёне. Графік работы выдаўся даволі насычаным. Дэпутат Парламента сустрэўся з жыхарамі Востраўскага сельсавета

З удзелам старшыні райсавета дэпутатаў Юрыя Чаранкевіча, першага намесніка старшыні райвыканкама Васілія Пыжыка, старшыні Востраўскага сельвыканкама Дзмітрыя Гібежа разглядаўся калектыўны зварот ад жыхароў аграгарадка Востраў. Тэма – выпас жывёлы, якая ўтрымліваецца ў асабістых падсобных гас-падарках. Папярэдне парламентарый сумесна з кіраўніцтвам раёна і сельвыканкама праманіторылі, як утрымліваецца жывёла ў адной з асабістых падсобных гаспадарак у Востраве. Былі агучаны заўвагі па выпасе жывёлы і рэкамендацыі па іх ухіленні. Гаспадары падсобнай гаспадаркі паабяцалі выправіць сітуацыю.
– Зараз Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання вывучае пытанне аб неабходнасці ўвядзення абмежаванняў на колькасць жывёлы, якая можа ўтрымлівацца ў асабістых падсобных гаспадарках. Калі пытанне вырашыцца на заканадаўчым узроўні, многія праблемныя моманты будуць зняты, – адзначыў Георгій Хлябовіч.
На асабісты прыём да дэпутата Парламента звяр-нуліся некалькі жыхароў Востраўскага сельсавета. Прыватызацыя арэнднага жылля, аказанне дапамогі, у тым ліку платных паслуг, у абкошванні прысядзібных участкаў – сярод узнятых тэм.
– У сувязі з тым, што скарэктаваны Правілы добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, грамадзяне сталі больш адказна і ўважліва ставіцца да пытанняў добра-ўпарадкавання і навядзення парадку ў сваіх дварах і на прысядзібных участках.
Разглядаюцца розныя варыянты аказання дапамогі вяскоўцам у плане навядзення парадку на прысядзібных участках, – падкрэсліў дэпутат Парламента.
Таксама Георгій Хлябовіч прыняў удзел у рабоце выязнога пасяджэння пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці на-сельніцтва Ляхавіцкага раёна пад кіраўніцтвам старшыні райсавета дэпутатаў Юрыя Чаранкевіча. Разгледжаны пытанні аказання дапамогі ў працаўладкаванні двум жыхарам Востраўскага сельсавета.
Напярэдадні Георгій Хлябовіч правёў прамую тэлефонную лінію з жыхарамі Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі № 7. Сярод звярнуўшыхся да дэпутата – жыхарка вёскі Зубелевічы Ляхавіцкага раёна. Жанчыну хвалюе пытанне ўтрымання сетак водаадвядзення ў Зубелевічах. Справа ў тым, што гэты аб’ект не знаходзіцца на чыім-небудзь балансе. На працягу трох дзесяцігоддзяў перыядычна ўздымаецца пытанне падтрымання парадку на аб’екце. Георгій Хлябовіч патлумачыў, што у азначанай праблеме разбіраліся сумесна са старшынёй Жарабковіц-кага сельвыканкама Ігарам Віхноўскім. Сеткі водаадвядзення ў вёсцы Зубелевічы з цягам часу будуць узяты на баланс КУШВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ». Адпаведна, камунгас будзе забяспечваць належны стан аб’екта і яго абслугоўванне.
Вопыт работы парламентарыя падчас яго дзейнасці на тэрыторыі раёна пераймала старшыня Маладзёжнага савета пры райсавеце дэпутатаў Яна Дзедуль.
Галіна КАНЬКО.



