Жыць трэба з камфортам. Ляхавіцкі раён атрымлівае адзнаку «добра». Па якой «дысцыпліне»
Дзяржаўная праграма «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» накіравана на развіццё жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сферы бытавога абслугоўвання, павышэнне даступнасці энерга- і газазабеспячэння. Па рэалізацыі планаў большасці падпраграм, па ступені вырашэння задач, аб’ёмах запланаваных і фактычна асвоеных сродкаў за 6 месяцаў 2025 года Ляхавіцкі раён атрымлівае адзнаку «добра». Разам з тым ёсць накірункі, выкананне якіх выклікае пытанні. Разбіраемся, дзе плюсы, а дзе мінусы.

Добраўпарадкаванне ў цэнтры ўвагі
У Год добраўпарадкавання асаблівая ўвага на рэалізацыю падпраграмы «Добраўпарадкаванне». Яе асноўная задача – павышэнне ўзроўню парадку на тэрыторыях населеных пунктаў. Адзін з мэтавых паказчыкаў – рэканст-рукцыя прыдамавых тэрыторый шматкватэрнікаў па два працэнты ў год ад агульнай колькасці такіх тэрыторый. Намеснік старшыні райвыканкама Аляксей Галяк расказаў, што на 2025 год у Ляхавіцкім раёне на гэтыя мэты з бюджэту выдаткавана 1750,5 тысячы рублёў, за пяць месяцаў гэтага года выканана работ на 930,7 тысячы рублёў. Пры гадавым плане 190 тысяч рублёў на падтрыманне і абнаўленне санітарнага і тэхнічнага стану двароў шматкватэрнікаў асвоена 110 тысяч рублёў. Зараз вядуцца работы ў двары дома № 17 па вуліцы Інтэрнацыянальнай у райцэнтры, дамоў № 1 і № 2 па вуліцы Сонечнай у Дарава-Чыж.
На парадку дня рамонт вулічна-дарожнай сеткі. З выдаткаваных сёлета на гэтыя мэты 250 тысяч рублёў работы зроблены на 148,4 тысячы рублёў і праведзены яны на шэрагу гарадскіх вуліц і завулкаў. У поўным аб’ёме выкарыстоўваюцца выдзеленыя бюджэтныя сродкі на ўтрыманне і рамонт аб’ектаў добраўпарадкавання населеных пунктаў і на вулічнае асвятленне.
Воднае пытанне
Падпраграма «Чыстая вада» распрацавана з мэтай забеспячэння насельніцтва якаснай пітной вадой. Аляксей Галяк расказаў, што ў Ляхавіцкім раёне выконваюцца мэтавыя паказчыкі забяспечанасці насельніцтва сістэмамі водазабеспячэння і каналізацыі. Цяпер
КУШВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» вядзе работы па будаўніцтве станцыі абязжалезвання ў аграгарадку Навасёлкі. Акрамя таго, па стане на пачатак ліпеня, перакладзена 1,43 кіламетра водаправодных сетак ва Ураджайнай. Закупляецца неабходны матэрыял для замены водаправодных сетак у Ганчарах, да канца года работы ў гэтым населеным пункце будуць выкананы.
Паслугі павінны быць якаснымі
Асноўная мэта рэалізацыі падпраграмы «Даступнасць паслуг» –
змяншэнне колькасці прэтэнзій да якасці паслуг жыллёва-камунальнай гаспадаркі штогод не менш чым на 1,5 працэнта да ўзроўню мінулага года. Што маем? За 6 месяцаў бягучага года ў адзіны абласны кантакт-цэнтр паступіў 271 зварот ад жыхароў Ляхавіцкага раёна, які класіфікаваны як прэтэнзія. Гэта на 38 менш, чым за мінулагодні аналагічны перыяд. Сёлета за 5 месяцаў тэмп росту аб’ёмаў аказання бытавых паслуг да леташняга склаў 120,3 працэнта пры заданні 100,5 працэнта (у супастаўных цэнах).
Эфектыўнае цеплазабеспячэнне
Задача падпраграмы «Эфектыў-нае цеплазабеспячэнне» – павышэнне надзейнасці, тэхналагічнай і эканамічнай эфектыўнасці цеп-лазабеспячэння. З гэтай мэтай праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы. Так, у бягучым годзе з 25 красавіка пачаты будаўніча-мантажныя работы па аб’екце «Рэканструкцыя цеплавых сетак у вёсцы Ганчары Ляхавіцкага раё-на». Завяршэнне запланавана на канец трэцяга квартала 2025 г.
З выдаткаваных з абласнога бюджэту 900 тысяч рублёў па стане на 1.07.2025 г. зрасходавана 73 працэнты. Дарэчы, такім чынам вырашана пытанне, з якім жыхары Ганчароў звярталіся да раённай улады. Выкананне азначаных мерапрыемстваў дазволіць павялічыць працягласць цеплавых сетак з папярэдне ізаляванымі трубамі да
97,9 працэнта і зменшыць цеплавыя страты.
А ў нас – рамонт
З году ў год хвалюючае пытанне – рамонт жылля. Для яго вырашэння распрацавана адпаведная падпраграма. Галоўныя аспекты тычацца капітальнага і бягучага рамонту дамоў і кватэр.
Мэтавы паказчык па ўводзе жылых дамоў пасля капітальнага рамонту выконваецца штогод. Намеснік старшыні райвыканкама Аляксей Галяк нагадаў, што гадавое заданне па капітальным рамонце жыллёвага фонду, даведзенае Ляхавіччыне, складае 5,5 тысячы квадратных метраў. На сёння завершаны капітальны рамонт дома № 10 па вуліцы Заводскай у Тухавічах, дома № 20 па вуліцы Арлоўскага ў Ляхавічах ( на здымку).
На гэтыя аб’екты пайшло 485 тысяч бюджэтных рублёў і 334 тысячы рублёў са сродкаў адлічэнняў насельніцтва. Вядуцца работы па бягучым рамонце жыллёвага фонду: уведзена ў эксплуатацыю тры тысячы квадратных метраў (55 працэнтаў да плану).
Бягучы рамонт дахаў праве-дзены на плошчы 2,17 тысячы «квадратаў» – 87 працэнтаў да плана.
Макулатура лішняй не бывае
Падпраграма «Мэта 99» мае на ўвазе эфектыўнае абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі і выкарыстанне другасных матэрыяльных рэсурсаў. Нашаму раёну ў межах дзяржпраграмы і сёлета даведзена шэсць мэтавых паказчыкаў. Прааналізуем іх выкананне за пяць месяцаў 2025 года. Па макулатуры заданне пакуль выканана на 31 працэнт, адпрацаваным масле – 30,8 працэнта, адходах бытавой тэхнікі – 28 працэнтаў, поліэтылену – 18 працэнтаў, шкле – 13,6 працэнта. Адзіная пазіцыя, па якой ідзе перавыкананне, – зношаныя шыны.
За пяць месяцаў гэтага года раён выканаў даведзеныя заданні па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў на 23,3 працэнта. Аднак, з улікам таго, што ў 2025 годзе заданне дзяржпраграмы Ляхавіччыне павялічана на 550 тон, працэнтнае выкананне сёлета знізілася да ўзроўню мінулага года.
Такім чынам, з 14 паказчыкаў дзяржпраграмы «Камфортнае жыллё і спрыльнае асяроддзе» за першае паўгоддзе 2025 года ў нашым раёне выконваецца 12. З мінусам спрацавалі па дзвюх пазіцыях: збор другасных матэрыяльных рэсурсаў і працэнт здабывання цвёрдых камунальных адходаў. Па гэтых накірунках
работу неабходна істотна актывізаваць.
Галіна КАНЬКО.

