Беларускі шлях – адзінства. У вераснёўскі адзіны дзень інфармавання ў працоўных калектывах Ляхавіччыны абмяркоўвалася тэма «Дзень народнага адзінства: значэнне міру і згоды»

БОЛЬШ ФОТА НА САЙЦЕ «ЛВ

Сімвалічна, што ў вераснёўскі адзіны дзень інфармавання ў працоўных калектывах абмяркоўвалася тэма «Дзень народнага адзінства: значэнне міру і згоды». 18 верасня інфармацыйна-прапагандысцкая група пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Мікалая Мароза сустрэлася з калектывамі цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Бурак экскурс у гісторыю пачала з вызваленчага паходу Чырвонай Арміі 17 верасня 1939 года, вынікам якога стала ўз’яднанне Заходняй Беларусі і БССР. У рэшце рэшт беларускі народ стаў адзіным цэлым і атрымаў магчымасць жыць і развівацца ў складзе адной рэспублікі, ствараючы неабходны сацыяльна-эканамічны, грамадска-палітычны і адукацыйна-культурны патэнцыял. Менавіта тады быў закладзены падмурак фарміравання самага маладога на сёння дзяржаўнага свята Беларусі –
Дня народнага адзінства. За 86 гадоў з тых лёсавызначальных падзей наша краіна прайшла няпросты шлях, напоўнены не толькі шматлікімі стваральнымі справамі. Былі і трагічныя старонкі, этапы, што выпрабоўвалі народ на трываласць. І ва ўсім беларусы дэманстравалі адзінства. Сярод такіх праверак на трываласць у новым тысячагоддзі Вольга Бурак назвала падзеі 2020 года, калі беларускі народ аб’яднаўся вакол свайго Прэзідэнта, і краіна вытрымала, захавала сваю незалежнасць. Старшыня райвыканкама Мікалай Мароз падкрэсліў: адзінства, патрыятызм – гэта
не проста словы. Мы, сённяшнія пакаленні, павінны цаніць тое, што зараз ёсць у нашай краіне: мір, магчымасць жыць, вучыцца, ствараць. Кіраўнік раёна сказаў: калі некаторыя краіны-суседкі закрываюць свае граніцы, Бела-
русь наадварот дэманструе адкрытасць і праводзіць палітыку «бязвізу» і па праву лічыцца гасціннай краінай. А дасягнуты ў Беларусі ўзровень камфорту і бяспекі стаў брэндам краіны. Вольга Бурак акцэнтавала ўвагу на тым, што ў нас няма разгулу злачынасці. Мы спакойныя за бяспеку сваіх дзяцей і родных, карыстаемся роўнымі правамі і магчымасцямі, якія прадастаўляе нам моцная сацыяльная дзяржава. І гэта ўжо стала нормай. Мікалай Мароз адзначыў: у тым, што з кожным годам паляпшаюцца паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Ляхавіччыны, ёсць заслуга
ўсіх працоўных калектываў раёна.
Як заўжды падчас работы ІПГ, акрамя асноўнай тэмы ўздымаюцца і пытанні, што хвалююць землякоў тут і цяпер. На гэты раз размова ішла пра пашырэнне пешаходнай дарожкі па вуліцы Янкі Купалы ў райцэнтры, якасць гравійнай падсыпкі дарогі на Сваятычы. Старшыня райвыканкама расказаў, што ў апошнія гады ў нашым раёне дарожнай тэме надаецца асаблівае значэнне –
актыўна праводзіцца ямачны рамонт, нямала аб’ектаў асфальтуецца. Пытанне па вуліцы Янкі Купалы будзе вывучацца. Што тычыцца дарогі на Сваятычы, то, па словах Мікалая Мароза, разглядаюцца магчымасці яе асфальтавання на наступны год.
Яшчэ некалькі пытанняў аб’яднаны тэмай гандлёвага абслугоў-
вання насельніцтва: будаўніцтва магазіна ў раёне вуліцы Радуж-
най і аднаўленне работы крамы па вуліцы Камсамольскай у Ляхавічах. Запыты пачуты, будуць прымацца меры па іх вырашэнні.
Зацікаўленыя размовы на тэмы дзяржаўнай важнасці і лакальнага
характару прайшлі ў аграрным каледжы, ДРБУ-200 і іншых калектывах. ІПГ, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч, працавала ў ААТ «Шлях новы».
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.