Блогерам відаць лепш! «#1рэгіён вачамі блогераў». Два дні Ляхавіччына трымала медыяэкзамен перад блогерамі Першага рэгіёна

Два дні Ляхавіччына трымала медыяэкзамен перад блогерамі Першага рэгіёна. Удзельнікі абласнога праекта «#1рэгіён вачамі блогераў» завіталі ў наш раён, каб убачыць тое, што вылучае нас сярод іншых…

З сакавіка блогеры Брэстчыны калясяць па раёнах і знаёмяцца з культурнай спадчынай, гісторыяй, стваральным сёння. А пасля ў сваіх акаўнтах у сацыяльных сетках яны падзеляцца меркаваннямі, пакажуць сюжэты пра дасягненні, унікальнасці і перспектывы рэгіёна. Увага на мясцовыя брэнды, прадпрыемствы і арганізацыі – усё тое, што складае інфраструктуру рэгіёна.

АСОБНА ПРА БЛОГЕРАЎ

Цікавыя людзі з асаблівым бачаннем свету, глядзяць па-іншаму на тое, што нам здаецца звычайным, задаюць пытанні, якія ў нас, абывацеляў, ніколі не ўзнікалі. Гэта і робіць іх кантэнт ўнікальным, ад таго і набіраюцца лайкі і прагляды. Дзякуй, што завіталі на Ляхавіччыну і ўбачылі наша жыццё такім, якім яго ствараюць ляхавічане. А яшчэ за тое, што нагадалі нам, колькі скарбаў вакол нас, колькі лакацый можна наведаць, здаецца, у крокавай даступнасці.
Да сустрэчы на старонках вашых акаўнтаў!

Маргарыта КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ. Фота аўтара.