З узнагародай! Хто з працаўнікоў Ляхавіччыны адзначаны ўзнагародамі
Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта – за шматгадовую добрасумленную працу ў фінансавых органах, вялікі асабісты ўклад у развіццё фінансавай сістэмы раёна ўзнагароджана намеснік начальніка фінансавага аддзела Ляхавіцкага райвыканкама
Тамара ШУМСКАЯ.
Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме аўтамабільнага транспарту, асабісты ўклад у павышэнне якасці аўтатранспартных паслуг на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна і ў сувязі з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка – дыспетчар аб’яднанага аўтавакзала «АВ Баранавічы, АС Ляхавічы» ААТ «Аўтобусны парк г. Баранавічы» Іна ПТАШУК;
за шматгадовую добрасумленную працу ў дарожнай галіне, значны асабісты ўклад у забеспячэнне бяспекі дарожнага руху на аўтамабільных дарогах Ляхавіцкага раёна і ў сувязі з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка – дарожны рабочы ўчастка лінейна-дарожнай дыстанцыі № 243 філіяла ДЭУ № 24 РУП «Брэстаўтадар» Дзмітрый ДРАЧАН;
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і ў сувязі з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка і 60-гадовым юбілеем з дня ўтварэння арганізацыі – машыніст аўтагрэйдара філіяла КУП «Брэстабл-дарбуд» Ляхавіцкае ДРБУ № 200 Юрый ПІЛІНОГА.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і ў сувязі з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка і 60-годдзем з дня ўтварэння арганізацыі ўзнагароджаны майстар філіяла КУП «Брэстаблдарбуд» Ляхавіцкае ДРБУ № 200 Іван КЛЯВЕЦ.
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта адзначаны за шматгадовую добрасумленную працу ў дарожнай галіне, значны асабісты ўклад у забеспячэнне бяспекі дарожнага руху на аўтамабільных дарогах Ляхавіцкага раёна і ў сувязі з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка – трактарыст участка лінейна-дарожнай дыстанцыі № 243 філіяла ДЭУ № 24
РУП «Брэстаўтадар» Аляксандр СТАНІСЛАВОВІЧ;
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і ў сувязі з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка і 60-гадовым юбілеем з дня ўтварэння арганізацыі – майстар філіяла
КУП «Брэстаблдарбуд» Ляхавіцкае ДРБУ № 200 Яўгеній РАСЮК.
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і ў сувязі з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка і 60-гадовым юбілеем з дня ўтварэння арганізацыі адзначаны дарожны рабочы філіяла КУП «Брэст-аблдарбуд» Ляхавіцкае ДРБУ № 200
Вадзім АЗАРЧЫК.
За вялікі асабісты ўклад і актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні раённага свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2026», адказнасць і добрасумленную працу ўзнагароджаны:
Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта – намеснік
дырэктара СУП «Ліпнянка» Вольга ВАЛЧОК, прараб СУП «Ліпнянка» Мікалай БУРБІЦКІ, старшыня рэвізійнай камісіі Ляхавіцкага райпо Таццяна СКІНДЗЕР, бармен 5-га разраду Ляхавіцкага райпо Іна БУЙКЕВІЧ, повар 6-га разраду рэстарана «Ластаўка» Ляхавіцкага райпо Вольга КОЙПІШ;
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта – загадчык філіяла «Ліпскі сельскі Дом культуры»
ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма» Ірына ХВАЙНІЦКАЯ,
загадчык аддзела па гаспадарчай дзейнасці ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма» Ігар ПАДДУБНЫ.

