Дарога не даруе памылак

162 парушэнні правіл дарожнага руху вадзіцелямі і пешаходамі выявілі супрацоўнікі раённай міліцыі падчас спецыяльнай аперацыі “Пешаход”, якая на тэрыторыі нашага раёна праходзіла з 10 па 17 лютага. Сярод

72 пешаходаў-парушальнікаў 32 — не карысталіся ў цёмны час святлоадбівальнымі элементамі, 23 — знаходзіліся на праезнай частцы дарогі ў стане алкагольнага ап’янення, 15 вадзіцеляў не давалі перавагі пешаходам на нерэгулюемых пераходах.

А ўчора праводзіўся адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Дарога не даруе памылак!”. Яго галоўная тэма – прафілактыка ДТЗ з цяжкімі вынікамі.

І для пешаходаў, і для вадзіцеляў — наогул для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху строгае захаванне ПДР павінна быць нормай жыцця. Уважлівасць і асцярожнасць, у тым ліку пры руху па пешаходных пераходах, паспрыяюць бяспецы, папярэдзяць аварыі.

З 27 лютага па 8 сакавіка праводзіцца чарговае прафілактычнае мерапрыемства – дэкада па папярэджванні дарожна-транспартных здарэнняў “Асцярожна, пешаход!”.

Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,

старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *