Не доўга, а якасна. Капітальна адрамантаваны дом № 7 па завулку Южакова ў Ляхавічах. Што зроблена і чаму з затрымкамі

Чарговы штрых зроблены ў добраўпарадкаванні роднаго горада. На гэты раз размова ідзе пра капітальны рамонт шматкватэрніка. Сёлета ў маі адноўлены дом № 7 па завулку Южакова ў Ляхавічах.

Пачнём са знешняга выгляду жылога аб’екта. Ён прыгожа ўпісваецца ў агульную канцэпцыю шматпавярховай забудовы ў гэтым мікрараёне. І што важна, адразу наведзены парадак і на прыдамавой тэрыторыі (як і належыць па правілах правядзення капітальнага рамонту). Усё для зручнасці і камфорту жыльцоў.
– Работы згодна з планам пачалі напрыканцы лістапада 2025 года і завяршылі сёлета ў маі. Графік вытрымалі, былі пэўныя затрымкі, якія звязаны з надвор’ем. Але ўвогуле не гналіся за тэрмінамі, асноўнае – якасць, прычым на кожным, нават самым нязначным участку. Рамонт стыкаў і панэляў, балконаў і лоджый, замена даху, вокнаў і дзвярэй у месцах агульнага карыс-тання, сетак водазабеспячэння, газазабеспячэння і каналізацыі, афарбоўка фасадаў – асноўны аб’ём выкананых работ у межах капрамонту. Падрадчык у асобе ПБУП «МанархБуд» з указанымі аб’ёмамі справіўся: дом абноўлены да сучасных патрабаванняў, яго канструкцыі і знешні выгляд поўнасцю адпавядаюць усім стандартам. А адзнаку якасці паставяць тутэйшыя жыльцы. Дарэчы, камунгас трымаў на пастаянным кантролі ход капіталь-нага рамонту, паўтаруся, асноўныя патрабаванні – каб выконваліся нарматывы, было якасна, а значыць, бяспечна і зручна для жыльцоў, – расказвае намеснік дырэктара КУШВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Віталій Калупановіч.
Завулак Южакова,7 – не адзінкавы адрас на Ляхавіччыне, дзе сёлета праводзіцца капіталь-нае абнаўленне шматкватэрных дамоў. Як паведамілі ў камунгасе, у пералік капітальна адрамантаваных у 2026 годзе трапяць дамы № 5а, № 7 па завулку Южакова ў райцэнтры і дом № 3 па вуліцы 8 Сакавіка ў аграгарадку Востраў. Работы праводзяцца згодна з планамі, у якасці падрадчыкаў – будаўнічыя арганізацыі з Бабруйска, Баранавічаў і Мінска.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.