Дызайн праваліўся. Два звароты на гарачую лінію «ЛВ» аб’яднаны адной тэмай – ямачнай

Два звароты на гарчую лінію «ЛВ» аб’яднаны адной тэмай – ямачнай.
Пэўны час назад на пешаходнай дарожцы на вуліцы Дзесюкевіча насупраць СШ № 1 камунгас праводзіў работы па рамонце вода-каналізацыйнага калодзежа. Праблема ліквідавана, а вось добраўпарадкаванне праведзена відавочна не вельмі якасна. Вакол калодзежа плітка пакладзена абы-як, да таго ж павылазіла пустазелле… (фота 1).
А на пешаходнай дарожцы каля дома № 3 па вуліцы Інтэрнацыянальнай райцэнтра праваліўся асфальт (фота 2).

Як патлумачылі ў камунгасе, прычына дэфармацыі – падмыванне сцёкавымі водамі. Гарадскія вуліцы знахо-дзяцца на балансе камунгаса. Дырэктар КУШВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Андрэй Чайкоўскі пракаментаваў абедзве сітуацыі:
– Абавязкова возьмем праблемныя моманты на кантроль і пасля вырашэння больш важкіх першачарговых задач па добраўпарадкаванні зоймемся і гэтымі праблемамі. Разумеем, што важна не толькі навесці эстэтыку, але, галоўнае, ліквідаваць нязручнасці, якія могуць стаць прычынай траўмавання. Неабходныя матэрыялы і працоўныя рэсурсы ў камунгаса на гэтыя мэты ёсць.

