За мовай лічбаў – эканоміка. У прафесійным календары Беларусі 30 чэрвеня пазначана як Дзень эканаміста

Тут прагназуецца, плануецца, аналізуецца эканамічнае развіццё Ляхавіччыны, у зоне пастаяннай увагі – знешне-эканамічная дзейнасць прадпрыемстваў і арганізацый рознай формы ўласнасці, ажыццяўляецца кіраванне і аналізуецца, як выкарыстоўваецца дзяржаўная маёмасць, пад пастаянным кантролем – дзейнасць прадпрыемстваў, распрацоўка і рэалізацыя інвестпраектаў. Такая спецыфіка работы аддзела эканомікі райвыканкама. Як адзначае намеснік старшыні райвыканкама Людміла Матчэня, супрацоўнікі аддзела – гэта спецыялісты, якія пераводзяць сухую мову лічбаў у стратэгію развіцця і росту рэгіёна, яны заўсёды гатовы аказаць
не толькі тэарэтычную, а, што вельмі важна, і практычную дапамогу прадпрыемствам і арганізацыям.
– Эканаміст дапамагае бачыць, якія напрамкі працуюць эфектыўна, дзе магчымыя на першы погляд нябачныя страты,
якія рашэнні нясуць рызыку, а якія, наадварот, адкрываюць новыя магчымасці. Ва ўмовах высокай канкурэнцыі, змянення рынкаў роль эканаміста становіцца асабліва значнай, – гаворыць начальнік фінансавага аддзела эканомікі Ірына Страмавус.
Узначальвае аддзел эканомікі Святлана Валуй (на здымку). Яе працоўны прафесійны стаж – чвэрць стагоддзя.

– У асноўным наша работа звязана з лічбамі. Адна з першачарговых задач – дасканалае вывучэнне сітуацыі па выкананні прагнозных паказчыкаў і заданняў па Ляхавіцкім раёне. І трэба адзначыць, што раён выконвае пераважную большасць з іх. На даным этапе ў цэнтры ўвагі і распрацоўка інвестпраектаў. Як вядома,
у межах рэалізацыі рэспубліканскай праграмы «Адзін раён – адзін праект» на Ляхавіцкім ільнозаводзе пачаўся выпуск катанізаванага льновалакна, якое адпраўляецца на экспарт. Зараз рэалізуецца яшчэ адзін інвестпраект – мадэрнізацыя вытворчасці на ААТ «Ляха-
віцкі кансервавы завод», – удакладняе Святлана Валуй.
У Год беларускай жанчыны ў Святланы Валуй усё складваецца не толькі ў прафесійным плане. Выдатны падарунак маме зрабіў малодшы сын Андрэй. Юнак з залатым медалём закончыў сярэднюю школу і плануе стаць прадаўжальнікам дынастыі – паступае ў Палескі дзяржаўны ўніверсітэт.
Галіна КАНЬКО.
Фота Маргарыты КУХТА-МАСЛОЎСКАЙ.


