З узнагародай!
Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
за добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства і актыўную жыццёвую пазіцыю – рабочы рытуальных паслуг участка «Вытворчая база» КУШВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Андрэй ЗВАНКОВІЧ;
за шматгадовую добрасумленную працу, значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны – слесар па рамонце і абслугоўванні абсталявання малочнатаварнай фермы «Чашчы» ААТ «Жарабковічы» Вадзім КУДЗІН;
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, актыўную мэтанакіраваную работу па грамадзянска-патрыятычным, агульнакультурным і духоўна-маральным выхаванні падрастаючага пакалення, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці – дырэктар СШ № 1 г. Ляхавічы Надзея ЛАПІЧ;
за шматгадовую добрасумленную працу ў фінансавых органах, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё фінансавай сістэмы раёна – загадчык сектара планавання і выканання бюджэту фінансавага аддзела райвыканкама Вольга ЛОЙКА;
за шматгадовую добрасумленную працу, высокае прафесійнае майстэрства, асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства – намеснік галоўнага бухгалтара ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі» Святлана ПАЛУЯН.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны:
за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё спажывецкай кааперацыі раёна – старшыня праўлення Ляхавіцкага райпо Васілій НЕКРАШЭВІЧ;
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, высокі ўзровень арганізацыі адукацыйнага працэсу, мэтанакіраваную работу па павышэнні якасці навучання і выхавання навучэнцаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці – намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі г. Ляхавічы Вольга ЛАНКУЦЬ;
за высокае прафесійнае майстэрства, добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у захаванне і развіццё культуры раёна – кіраўнік народнага ансамбля гумару і песні «Вечарніца» філіяла «Навасёлкаўскі СДК» ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма» Таццяна ПІШЧ;
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці –
галоўны інжынер ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» Антон МАСЛОЎСКІ;
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці – начальнік вытворчасці філіяла «Кааппрам» Ляхавіцкага райпо Наталля ВАЛЧОК;
за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці – майстар участка «Добраўпарадкаванне» КУШВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Святлана САЛАСЦЕЕВА.
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта адзначаны:
за высокі ўзровень арганізацыі і падрыхтоўкі сям’і ў абласным этапе рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла – 2026» – начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга БУРАК;
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці калектыву – начальнік камерцыйнага аддзела ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод» Вольга МАТУЛІС;
за добрасумленную працу, прафесіяналізм і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці калектыву – галоўны бухгалтар
ТАА «Бляшаначны завод «Інтэрлак» Вольга РАДЗЮК.
Падзячнае пісьмо раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці накіравана майстру філіяла КУП «Брэстаблдарбуд» Ляхавіцкае ДРБУ № 200 Анастасіі ЯНКОЎСКАЙ.
Падзяка старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта аб’яўлена:
за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, прафесійную ініцыятыву і руплівасць, праяўленыя пры выкананні службовых задач – міліцыянеру групы затрымання групы міліцыі аддзялення па ахове аб’ектаў у горадзе Ляхавічы Баранавіцкага Дэпартамента
аховы Міністэрства ўнутраных спраў сяржанту міліцыі
Аляксандру КАНДРАТЧЫКУ;
за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні грамадска значных мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дня горада Ляхавічы – ПГТУП «Дуганаў»;
ТАА «Бляшаначны завод «Інтэрлак»; ААТ «Шлях новы»; СВК «Ляхавіцкі»; ТАА «Трансэлектракамплект»; ААТ «Жарабковічы»; ТАА «Ібіра».
Падзяка старшыні Ляхавіцкага раённага
Савета дэпутатаў за актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні грамадска значных мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дня горада Ляхавічы аб’яўлена ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод»; ААТ «Ляхавіцкі льнозавод»; СААТ «Ляхавіцкі малочны завод»; ПГУП «АРТ-Наталі»; ПГУП «ПраектМайстар»; ІП Святлане ХМАРУК.

