Вялікі адукацыйны залік. Камісія па прыёмцы ўстаноў адукацыі амаль два тыдні прымала экзамен на гатоўнасць устаноў адукацыі Ляхавіччыны

Яшчэ крыху – і школы зноў напоўняцца дзіцячымі галасамі. У Ляхавіцкім раёне да 1 верасня рыхтуюцца сур’ёзна і грунтоўна: камісія па прыёмцы ўстаноў адукацыі амаль два тыдні прымала экзамен на гатоўнасць устаноў адукацыі раёна. У адзін з дзён на маршруце камісіі былі Дараўская, Конькаўская і Малагарадзішчанская школы.

Першы прыпынак – у Дараўскай СШ. Тэрыторыя немалая, але дагледжаная: шмат кветак, разнастайных архітэктурных формаў і стыльных рашэнняў аздаблення. Старшакласнікі і сёння на працоўнай прыктыцы разам са сваім настаўнікам наводзяць чысціню.
Члены камісіі – прадстаўнікі розных структур: аддзела па адукацыі райвыканкама, цэнтра забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый, райЦГіЭ, РАУС, РАНС, дзяржэнергагаз-нагляду – ацэньваюць установы адукацыі па адпаведных напрамках. Сярод тых, хто сёлета правяраў гатоўнасць да 1 верасня –
старшыня райсавета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч і намеснік старшыні райвыканкама Алег Траццяк. Комплексны падыход дазваляе аб’ектыўна ацаніць гатоўнасць усіх устаноў адукацыі.

Для стварэння камфортных умоў для дзяцей зроблена нямала. Галоўная задача – забяспечыць максімальна бяспечны і якасны адукацыйны працэс.

Падчас прыёмкі асаблівая ўвага надаецца стану будынкаў і памяшканняў, спартыўнага інвентару, мэблі і абсталявання, эстэтычнаму афармленню класаў, выкананню санітарна-
гігіенічных нормаў і патраба-ванняў, добраўпарадкаванню прышкольных тэрыторый і школьных стадыёнаў, выканан-ню раней атрыманых рэкамен-дацый… Падыход не фармальны –
адказны: члены камісіі зацікаў-лены, каб 1 верасня дзеці прыйшлі ў абноўленыя, светлыя і бяспечныя класы.
Дзякуючы старанням калектыву СШ кабінеты ператвараюцца ў сучасную і камфортную прастору для адукацыі і выхавання падрастаючага пакалення. Непазнавальна зменены выгляд актавай залы. І ў гэтым заслуга калектыву, бацькоў і спонсараў.
Старанна рыхтаваліся да
1 верасня і ў Конькаўскай СШ. Тут ствараюць музейную экспазіцыю вядомага земляка – рэжысёра Міхаіла Пташука, тэматычна аформілі фае другога паверха. Тут і жалюзі з адпаведнымі выявамі, і сцяна з партрэтам вядомага земляка.
Па традыцыі высока ацэнена і падрыхтоўка Малагарадзіш-чанскай СШ.

На сёння гатоўнасць устаноў адукацыі раёна да новага 2026/2027 навучальнага года афіцыйна пацверджана: адпаведныя службы падпісалі ўсе пашпарты гатоўнасці,

расказала начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Марыя Саракавік і заўважыла, што ўсе школы і дзіцячыя сады без выключэння ўхілілі заўвагі, выдадзеныя вясной. Менавіта тады праводзіўся папярэдні маніторынг стану ўстаноў адукацыі раёна. Тыя ж, хто атрымаў дробныя заўвагі, аператыўна іх выправілі.

На падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года на бягучы рамонт выдаткавана больш за 400 тысяч рублёў бюджэтных сродкаў.
У васьмі дзіцячых садах будуць устаноўлены пульты аховы, у пяці – ужо з 1 верасня. На абсталяванне выдзелена
218 тысяч рублёў.


Больш за 30 тысяч выдаткавана на ўкамплектаванне інжынерна-тэхнічнага цэнтра ў гімназіі. На гэтыя сродкі набыты ноўтбук, канструктар LEGO, інтэрактыўная дошка, стол, шафы. Таксама рамантуецца агароднінасховішча і ўстанаўліваецца і новая агароджа вакол установы.
Камплект сучаснага абсталя-вання закуплены ў ЦКРНіР на суму каля 10 000 рублёў: музычнае крэсла-падушка, мультыборд, музычны гульнёвы стол і іншае.
У рэкрэацыі Конькаўскай СШ і харчаблоку Навасёлкаўскай СШ заменены вокны, а ў дзіцячым садзе № 1 абноўлены пяць санвузлоў і буфетных, адна – у дзіцячым садзе № 3.
Распрацавана праектна-кашта-рысная дакументацыя на рамонт харчаблока ў дзіцячым садзе № 1.


У дзіцячых садах № 1 і № 2 у музычнай зале і некаторых групах новае падлогавае пакрыццё, абноўлены ганкі ў Ліпскім дзіцячым садзе і ў СШ № 1. У Падлескай базавай школе заменены дзверы ў кабінетах.
Праведзены рамонт часткі даху, водных сістэм і фасадаў у Востраўскай СШ, Жарабковіцкай СШ і СШ № 1. На гэта пайшло каля 13 000 рублёў. У Ліпскай СШ
зроблены рамонт даху ў агарод-нінасховішчы, абноўлены казыркі над уваходам. Сума – каля 6 000 рублёў.
Светлыя класы – здароўе вачэй. Ва ўстановах адукацыі абнавілі свяцільнікі, прайшлі праверку вогнетушыцелі і іншае абсталяванне.
У цэнтры ўвагі і дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, у якіх абноўлена мэбля, пафарбавана агароджа.
Важны момант – бяспека. Па перыметры школьных будынкаў на вуліцы ўстаноўлены дадатковыя камеры відэаназірання.


Гатовы да сустрэчы з малышамі да двухгадовага ўзросту ў дзіцячых садах № 1 і № 3, куды закуплены спецыяльныя ложкі з борцікамі. Новыя ложкі набыты і ў групу падоўжанага дня ў СШ № 2 і № 1.
Акрамя бюджэтных сродкаў, важкая падтрымка ўсім установам –
спонсарская. Дзякуючы ім, у гімназіі адбыўся апгрэйд актавай залы, у СШ № 1 – калідора на трэцім паверсе. Цацкі набыты ў Русінавіцкі і Ліпскі дзіцячыя сады, ЦКРНіР…

– Міжведамасная камісія ўбачыла не толькі ўтульныя і прыгожыя кабінеты. Адразу відаць клопат, нераўнадушша, творчасць калектываў школ, якія ўклалі ў падрыхтоўку ўстаноў адукацыі сілы, сродкі і душу. Дзякую кожнаму, хто мыў, фарбаваў, рамантаваў, прыбіраў, каб 1 верасня нашы школы і дзіцячыя сады сустрэлі хлопчыкаў і дзяўчынак чыстымі, светлымі, бяспечнымі і ўтульнымі. Ведаю, што лета прайшло ў працы. Але калі 1 верасня мы ўбачым усмешкі дзяцей, і як яны з захапленнем будуць разглядаць абноўленыя класы, то зразумеем, што ўсё было не дарма. Дзякуй за адданасць і прафесіяналізм, – адрасуе шчырыя словы начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Марыя Саракавік.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.