Пашпарты гатоўнасці лічаць восенню

Ацяпляльны сезон 2010-2011 гадоў прайшоў для прадпрыемстваў і арганізацый без істотных збояў у сістэме цеплазабеспячэння. У мінулым годзе КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” выканала вялікі аб’ём работ па замене і рамонце цеплавых сетак.
На працягу ўсяго ацяпляльнага сезона інспекцыя Дзяржэнерганагляду пастаянна кантралявала тэхнічны стан сістэм цеплазабеспячэння, работу аўтаматычных сістэм рэгулявання цепласпажывання. Складзена 5 актаў па фактах неэфектыўнага выкарыстання цеплавой энергіі (яе згублена 40,2 Гкал/мес.).
Мінулы ацяпляльны сезон завершаны ў красавіку, адразу і пачалася падрыхтоўка да чарговага. Неабходна самую значную ўвагу надаць правядзенню прамывак і гідраўлічных іспытаў цеплавых сетак і сістэм ацяплення, правесці праверку кантрольна-вымяральных прыбораў, адрамантаваць цеплавую ізаляцыю.
Да 15 кастрычніка ўсе 67 спажыўцоў цеплавой энергіі, якія маюць на сваім балансе 241 аб’ект, і ўладальнікі 57 цеплакрыніц павінны атрымаць пашпарты гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд.
Варта нагадаць, што за непрыняцце мер па выкананні вышэйназваных работ Кодэкс аб ад-міністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу: ад 4 да 10 базавых велічынь на фізічных асоб, да 100 БВ — на індывідуальных прадпрымальнікаў і да 500 БВ – на юрыдычных асоб.
Аляксандр БАРОДЗІЧ, інспектар энерганагляду.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *