У асобым выпадку
З мэтай дзяржаўнай падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзіця-інваліда, Законам Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей” прадугледжана дапамога па доглядзе за дзіцем-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў.
Права на яе прадастаўлена маці (мачасе) ці бацьку (айчыму), усынавіцелю (удачарыцелю), апекуну дзіцяці-інваліда ці іншай асобе, якая фактычна даглядае яго, у тым ліку і калі яны знаходзяцца ў водпуску па доглядзе за дзіцем да дасягнення ім узросту 3 гадоў ці акадэмічным. Такая дапамога назначаецца на перыяд указаных водпускаў.
Калі ў поўнай сям’і абодва бацькі не працуюць і не маюць іншых відаў занятасці, дапамога назначаецца маці дзіцяці. Бацьку ў поўнай сям’і дапамога назначаецца, калі маці па аб’ектыўных прычынах не мае магчымасці ажыццяўляць догляд за дзіцем-інвалідам.
Такая дапамога не назначаецца асобам, якія: працуюць па працоўных дагаворах (кантрактах); выконваюць работы па грамадзянска-прававых дагаворах, прадметам якіх з’яўляецца аказанне паслуг, выкананне работ і стварэнне аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці; а таксама індывідуальным прадпрымальнікам, прыватным натарыусам, адвакатам, тым, хто ажыццяўляе прадугледжаныя заканадаўчымі актамі віды рамеснай дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымаль-нікаў, атрымлівае прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую ці паслявузаўскую адукацыю на дзённай форме атрымання адукацыі; прахо-дзіць падрыхтоўку ў клінічнай ардынатуры на вочнай форме; зарэгістраваны ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў якасці беспрацоўных або праходзіць прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі, навучальныя курсы па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; атрымлівае пенсію ці штомесячную страхавую выплату ў адпаведнасці з заканадаўствам аб абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў (за выключэннем непрацуючых маці (мачахі) ці бацькі (айчыма), усынавіцеля (удачарыцеля), апекуна дзіцяці-інваліда, якія з’яўляюцца інвалідамі і атрымліваюць пенсію ці штомесячную страхавую выплату), штомесячную грашовую выплату ў адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржаўнай службе, з ліку ваеннаслужачых, асоб радавога і начальніцкага складу органаў унутраных спраў,
Следчага камітэта, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.
У выпадку змяшчэння дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў у дзіцячую інтэрнатную ўстанову, установу адукацыі на кругласутачнае знаходжанне выплата дапамогі спыняецца.
Дапамога назначаецца на кожнае дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў і выплачваецца штомесяц у памеры 100 працэнтаў найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (з 1 лютага па 30 красавіка 2017 г. БПМ складае 180,10 рубля).
Назначаецца яна ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства асобы, якая прэтэндуе на назначэнне дапамогі.
З мэтай узмацнення сацыяльнай падтрымкі сем’яў, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў, прапрацоўваецца пытанне аб прадастаўленні маці (мачасе) ці бацьку (айчыму), усынавіцелю (удачарыцелю), апекуну права ажыццяўляць догляд за дзіцем-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў з атрыманнем адпаведнай дапамогі і адначасова працаваць на ўмовах няпоўнай занятасці. Акрамя таго, прадугледжваецца права гэтых асоб на дапамогу і ў выпадку, калі яны з’яўляюцца атрымальнікамі пенсіі або штомесячнай страхавой выплаты ў адпаведнасці з заканадаўствам аб абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў.
Мяркуецца дыферэнцыраваць памеры дапамогі ў залежнасці ад ступені страты здароўя дзіцяці.
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне
Брэсцкага аблвыканкама.