Ляхавіцкія замалёўкі. Частка 2

Непрывычна, але як прывабна выглядае наш горад з вышыні птушынага палёту! Каробкі шматпавярховікаў з рознакаляровым дахам, цікавая геаметрыя  вуліц і плошчаў, сектары прыватнай забудовы – Ляхавічы, такія знаёмыя і ўсё ж па-новаму адкрытыя незвычайным ракурсам фотаздымка. І прывычныя , калі «расшыфроўваем» гэту карціну па канкрэтных адрасах: дзеці на гульнявой пляцоўцы ў  сваім двары; без пяці хвілін гатоўнасць да здачы новых кватэр у рэканструяваным і капітальна адрамантаваным, лічы, нанова пабудаваным чатырохпавярховіку; прыфантанавая жыццярадаснасць і дзяцей, і дарослых, якія адпачываюць на зялёным пятачку  паміж вуліцамі Леніна і 17 Верасня…

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА і Антона ДОРУША.

One thought on “Ляхавіцкія замалёўкі. Частка 2

  • 06/07/2017 в 14:38
    Permalink

    Што ні гавары, а нашы Ляхавічы— вельмі ўтульны, чысценькі і прыгожы горад.І самае прыемнае, ўто з кожным годам ён становіца яшчэ лепш. Падабаеца ён у любую пару года. Як жа прыемна блукаць і па старым, з дзяцінствам знаёмым вулачкам і там, дзе радуюць сваім сучасным выглядам новабудоўлі. Люблю прыязджаць сюды заўсёдна і з задавальненнем прывожу дзяцей: хай ведаюць сваю малую радзіму — дзіўныя ляхавіцкі край.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *