Сто ідэй, якія стануць справамі

У слове “камсамол” – неўтаймаванасць і адвага, нераўнадушнасць і ідэйная перакананасць соцень юнакоў і дзяўчат. Яны з цеплынёй успамінаюць усесаюзныя камсамоль-скія будоўлі, спартыўныя рэкорды і песні ля кастра, сяброўства і ўзаемавыручку. Моладзь асэнсоўвае сваю адказнасць за зберажэнне перададзенага ім неацэннага набытку: жадання і ўмення жыць адзінай дружнай сям’ёй, разам будаваць сваё сёння і будучыню.

Сталічны Палац спорту 8-9 снежня сустракаў каля тысячы нераўнадушных, ініцыятыўных дэлегатаў, якія сабраліся на 41-ы з’езд Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі для падвядзення вынікаў дзейнасці арганізацыі за 3 гады і вызначэння планаў на будучыню.

Важна адзначыць, што з’езд прайшоў у новым фармаце – на пачатку яго больш як 200 актывістаў саюза ўдзельнічалі ў тэатралізаванай творчай прэзентацыі дзейнасці  ГА “БРСМ”.

У рабоце 41-га з’езда БРСМ прыняў удзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы назваў  з’езд асаблівым, бо ў маладзёжным форуме ўпершыню прынялі ўдзел тыя, хто нара-дзіўся і вырас у незалежнай Беларусі. У дзяржавы на моладзь асобая надзея – гэта стала лейтматывам выступлення Кіраўніка дзяржавы. “Моладзі неабходна не толькі разлічваць на дапамогу дзяржавы, але актыўна імкнуцца да самарэалізацыі, дабівацца жыццёвых поспехаў”.

Яшчэ адной важнай задачай БРСМ Прэзідэнт назваў сістэмную работу па пошуку і вылучэнні са-праўдных лідараў: “БРСМ павінен стаць кадравым рэзервам для ўсёй нашай краіны”. Акрамя таго, Прэзідэнт адзначыў, што больш эфектыўным павінна быць узаемадзеянне БРСМ з дзяржаўнымі структурамі ў пытаннях рэалізацыі маладзёжнай палітыкі ў розных галінах.

Аляксандр Лукашэнка падтрымаў усе ініцыятывы, якія былі прапанаваны дэлегатамі з’езда БРСМ. У прыватнасці, гаворачы пра валанцёрскую работу на чэмпіянаце  свету па хакеі ў 2014 годзе, Прэзідэнт падкрэсліў, што яе арганізатарамі будуць менавіта члены БРСМ. Для моладзі будуць адчынены праекты і на “Славянскім базары ў Віцебску”, і на “Дажынках”.

“Саюз моладзі падтрымлівае курс Кіраўніка дзяржавы на будаўніцтва моцнай, квітнеючай Беларусі,  дзяржавы для народа”, – падкрэсліў першы сакратар  ЦК БРСМ Ігар Бузоўскі. У сваім выступленні ён акцэнтаваў увагу дэлегатаў на патрыятычным выхаванні маладога пакалення, працаўладкаванні моладзі ў летні час, глабальных прасторах інтэрнэт і многіх іншых. Ён адзначыў, што “ў саюзе склалася добрая традыцыя – самыя яркія праекты нараджаюцца ў пярвічных арганізацыях”.  Але па-сапраўднаму маштабных праектаў для працуючай моладзі не хапае. Неабходна дзейнічаць у гэтым накірунку, праводзіць конкурсы прафесійнага майстэрства, спаборніцтвы працоўных калектываў.

Год прадпрымальніцтва для БРСМ стаў асаблівым – арганізацыя актыўна ўключылася ў працэс падтрымкі і развіцця мала-дзёжнага прадпрымальніцтва, навукі, інавацыйных распрацовак.

Мінскі Палац спорту стаў у гэтыя дні пляцоўкай інавацыйных ідэй і праектаў беларускай моладзі. Тут можна было пазнаё-міцца з самымі цікавымі конкурснымі прапановамі. Напрыклад, распрацоўка Наталлі Пузан дапамагла мінімізаваць працэс постпрамянёвых ускладненняў у анкахворых. Брэсцкая вобласць была прадстаўлена навуковым праектам “Развіццё сістэмы складоў часовага захоўвання”, аўтарам якой  з’яўляецца УА “Брэсцкі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі”. Сярод праектаў шмат прапаноў, якія датычацца духоўнага  і маральнага выхавання моладзі. Напрыклад, дзякуючы БРСМ ужо гэтай вясной пачне работу археалагічны лагер па пошуку Рагвалодава каменя – святыні Беларусі. Гэту ідэю прапанаваў удзельнік праекта, вучань каледжа з Оршы Максім Рабей.

Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на тым, што неабходна зрабіць усё, каб ніводная ідэя, ні адзін праект не памерлі ці не сплылі за мяжу. Ён лічыць, што ў гэтым плане вялікая роля належыць БРСМ, як мала-дзёжнай арганізацыі.

Дэлегатаў чакаў удзел у адной з самых адказных працэдур – абранні кіраўніцтва арганізацыі. Лідарам БРСМ зноў абраны Ігар Бузоўскі. У якасці стратэгічнай мэты дзейнасці БРСМ на 2012-2014 гады вызначаны актыўны ўдзел у рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Дэлегаты таксама назвалі прыярытэтнымі такія накірункі дзейнасці, як грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, другасная  занятасць, рух “Добрае сэрца”, культурная дзейнасць, работа ў Інтэрнэт-прасторы.

Ларыса ЮШКЕВІЧ,
першы сакратар РК  ГА “БРСМ»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *