Снежны снайпер
Мінулы чацвер для Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа прайшоў пад дэвізам «Зіма — спорту не перашкода». Істарэйшае пакаленне, і моладзь аб’яднала свята «Снежны снайпер», якое праходзіла ў межах круглагадовай спартакіяды. Старт узялі каманды: ветэранаў, выкладчыкаў агранамічнага, заатэхнічнага і аддзялення ветэрынарнай медыцыны, адміністрацыі, зборная навучэнцаў. «Бітва тытанаў», «альпійскія горкі», «бег на лыжах у абручах», а таксама на біятлоннай трасе захапілі ўсіх. Эмоцыі на старце зашкальвалі, спартыўны азарт перапаўняў.
Ва ўпартай барацьбе, калі кожнае ачко на вагу золата, перамогу падзялілі каманды выкладчыкаў агранамічнага і заатэхнічнага аддзяленняў. Другую прыступку п’едэстала гонару занялі таксама 2 дружыны — адміністрацыі і выкладчыкаў аддзялення ветэрынарнай медыцыны. Тройку прызёраў замкнулі ветэраны агракаледжа. Пераможцы ўзнагароджаны граматамі, падарункамі, усе ўдзельнікі атрымалі салодкія пачастункі.
Кожны жадаючы змог пакаштаваць смачную кашу і сагрэцца чаем, паспытаць шчасця ў латарэі. Галоўны прыз — парася — выйграла лабарант аддзялення ветэрынарнай медыцыны Валянціна Назарава. А зарад бадзёрасці, здароўя і добрага настрою снайперскі даляцеў да ўсіх каляджан.
Мікалай ДАБРЫЯНЕЦ,
намеснік дырэктара ЛДАКа па выхаваўчай рабоце