Манеж мяняе дрэс-код. У Брэсце 26-27 красавіка праходзіць Міжнародны форум-выстава дзелавых кантактаў “БРЭСТ-2018” /фота/

У прэзентацыйным «кошыку» намесніка старшыні райвыканкама Таццяны Кацуба дастаткова арыгінальных ідэй і прапаноў, здольных яшчэ больш раскрыць інвестыцыйную прыцягальнасць Ляхавіччыны.

Лёгкую спартыўную форму на строгі касцюм змяніў надоечы Брэсцкі лёгкаатлетычны манеж. Пад высокім зводам арэны двухдзённую – 26-27 красавіка – прапіску атрымаў Міжнародны форум-выстава дзелавых кантактаў “БРЭСТ-2018”. Манежу не прывыкаць, аднак, і ў гэтым выпадку меў месца аншлаг. Сярод краін-удзельнікаў форума – Расія, Україна, Малдова, Польшча і іншыя. Канешне ж, Беларусь, дзелавую прывабнасць якой дапаўнялі ў тым ліку прэзентацыйны стэнд Ляхавіцкага раёна ў цэлым і асобных нашых прадпрыемстваў у прыватнасці.
Падрабязнасці – у аднам з наступных нумароў «ЛВ».
Іван КАВАЛЕНКА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *