У свежым нумары «Ляхавіцкага весніка»

 У свежым нумары «Ляхавіцкага весніка» ад 6 чэрвеня 2018 года

Наша надзейная граніцаПадчас рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць 1-2 чэрвеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка асабіста ацаніў надзейнасць аховы дзяржаўнай граніцы. У нашым рэгіёне гэта задача на ўкраінскім напрамку ўскладзена на Пінскі пагранічны атрад, байцы якога ахоўваюць раздзяляючую Беларусь і Украіну прыгранічную лінію, што пралягае праз
пяць раёнаў Брэстчыны – Кобрынскі, Драгічынскі, Іванаўскі, Пінскі і Столінскі.

О спорт, ты – мір!   Усё жыццё Андрэй Куркач у спорце, працяглы час узначальваў адпаведны аддзел райвыканкама. Ён сведка і ўдзельнік станаўлення і развіцця фізкультурна-спартыўнай работы на Ляхавіччыне, а ягоныя ўспаміны аднаўляюць цікавыя старонкі гэтай гісторыі і яе герояў – ветэранаў спартзалаў, стадыёнаў, бегавых дарожак і г.д. Адзін з іх – Сцяпан Шклянік. Гэтага чалавека няма ўжо на свеце, але пра яго справы варта ведаць і сёння. Андрэй Барысавіч успамінае пра калегу

Духмяны рацыён. У Ляхавіцкім раёне вяскоўцы шчыруюць на сенажаці.

Зручна, класна, здорава. У нядзелю ў Ляхавічах адкрылася варкаўт-пляцоўка.

Траўныя спраўныя. Партрэтная галерэя касавіцы ў Ляхавіцкім раёне. Касавіца завяршаецца. Убраць травы застаецца пераважна на пойменных мясцінах. Па стане на пяты дзень чэрвеня з 10400 гектараў убраны практычна 8500. З ранку да вечара шчыруюць механізатары, вопытныя і маладыя, але ўсе з агульным усведамленнем: трэба ўкласціся ў аптымальныя тэрміны і забяспечыць выдатную якасць корманарыхтовак. А партрэтная галерэя касавіцы сведчыць, што настрой у яе ўдзельнікаў самы што ні на ёсць рабочы.

І шмат іншай цікавай і карыснай інфармацыі ў нумары. А таксама рэклама, аб’явы і іншае.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *